- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нафтавыя мары. Аб энергетычнай незалежнасці трэба было думаць як мінімум 10 гадоў назад. Як паведамляе БелТА, Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду на працягу першага паўгоддзя значна прасунуцца па лагістыцы ў пастаўцы нафты з Венесуэлы. Даслоўна ён сказаў: “Мы павінны выйсці на дастаўку нафты ў Беларусь трубаправодным транспартам. Мы не будзем прыпыняцца на палове шляху. Як бы ні было складана, мы павінны перапрацоўваць нафту ў Навапалоцку і Мазыры і пастаўляць яе трубаправодным транспартам”. Трэба зазначыць, што ўжо сёлета з Венесуэлы ў Беларусь трэба паставіць максімальную колькасць нафты — 4 мільёны тон. А ў будучым годзе ёсць планы выйсці на 10 мільёнаў тон. Як лічыць беларускі прэзідэнт, гэта першая ступень незалежнасці: “Мы павінны гэта здзейсніць, чаго б нам гэта ні каштавала. Пра любое адступленне ад гэтых лічбаў мне павінны абгрунтавана дакладваць”.