- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Толік адштурхнуўся плячыма ад сцяны, асцярожна, каб не трапіць у паласу святла, падаўся тратуарам у накірунку аўтобуснай станцыі. Чалавек у плашчы таксама прыбавіў хады, ягоныя крокі гулка аддаваліся ў вузкім, сціснутым з абодвух бакоў пяціпавярхоўкамі завулку. Толік спыніўся. — Хто вы такі? — крыкнуў... Болей »
“Деца у нотаря” - збірник сатиричної поезії, фейлетонів, гумористичних мініатюр ужгородського автора Павла Чучки, створених протягом останніх ЗО років. Половина текстів написана діалектом (говіркою околиць Ужгорода). Зміст і форма книжки дозволяють кваліфікувати її як місцеву енциклопедію ментальності... Болей »
“Запамінайце”, — казаў ён. Вучні амаль ня слухалі яго, але Настаўніка гэта непакоіла мала. “Калі хоць адзін з іх засвоіць, задасьць сабе пытаньне і зацікавіцца — дык, значыць, маё існаваньне і мая праца ня будуць марнымі”. “Запамі-найце, — казаў ён, — і вы калі-небудзь усьвядоміце прызнаньне неабавязковасьці... Болей »
Калі без філасофіі, чым ёсць нашае жыццё? Простая сума ўчынкаў, падзей. Колькасць авіяпералётаў, адпраўленых лістоў, прачытаных кніг і напісаных, калі такія ёсць, або — у рэшце рэшт — гадзінаў сну, ці гадзіннікаў, якія меў, плюс — колькі разоў галіўся, завязваў вузел гальштука, укідаў бюлетэнь у выбарчую... Болей »
Для горада, без пытанняў, ганарова, калі ў ім манаршая персона жыла, балі-феерверкі давала, паслоў замежных прымала, парады вайсковыя праводзіла з музыкай, са штандарамі. Калі толькі горад цэніць шляхецкасць сваю, няхай перабудаваныя магнацкія палацы, калі песціць карані свае, ашчаджае, шануе княскі... Болей »
Барані Бог, аніякім чынам не раўняюся я, нават не падсуседжваюся да класіка. Проста, як ні стараўся адысьці, адасобіцца ад яго — не магу. Нават не ад яго самога. Усяго толькі ад ягонага захапляючага — не адарвацца! — незабыўнага апавяданьня пад назовам: “Былі ў мяне мядзьведзі”. Нявыдуманага апавяданьня... Болей »
З чаго хацелася б пачаць. З горычы. З адчування апошнім часам няўтульнасці жыцця. Няёмкасці перад ім і нават перад самім сабой за тое, што ты яшчэ жывы, век твой яшчэ не скончыўся, а ты нібыта сышоў з яго, выпаў, згубіўся, знік. Цябе няма і як увогуле не было на гэтай зямлі. Ты прыйшоў на яе немаведама... Болей »
Надыходзіць момант, і ў галаве ўключаецца гадзіннік. Уначы і на досвітку гук гадзінніка найбольш выразны. Гадзіннік уключаеццца, калі падзеі заканчваюцца, а жыццё перастае адбывацца, усё выглядае чужым, змяняе колеры і водары. Разумееш – твой час сыходзіць, заканчваецца. Прыадчыненая брамка зачыняецца.... Болей »
Хочучы азнаёміць нашае граманзянства, а асабліва моладзь, закінутую сваёю доляю на чужыну і адарваную, дзякуючы гістарычным абставінам, ад родных хат, лясоў і поля, але ўсёю душою адданую свайму роднаму краю і народу, з тым абразом, які павінен быць ёй найдаражэйшым і найхарашэйшым, з абразом, які выяўляе... Болей »
Лепшай магчымасцю пазнаць жыццё з’яўляецца магчымасць паглядзець на свет праз душу другога чалавека. Калі ж гэты чалавек — дзіця, тваё дзіця, магчымасць трансфармуецца ў патрэбу, абавязак. Аўтар прапануе зірнуць на паўсядзённую рэальнасць вачамі малюкоў, прыслухацца да тонкіх струн іх душы.... Болей »
Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з... Болей »
Сярод ночы Яську абуджаюць здушаныя ўсхліпы. Яны ціхенькія — цішэй, мабыць, за піск мышаняці за печчу, — ды ўсё адно рэжуць слых і зганяюць сон з павекаў. Бацька варочаецца на сваім лежаку, і маці, усхліпнуўшы на астачу, аціхае. Маці плача праз Косціка, свайго старэйшага сына, які месяц таму падаўся... Болей »
Памірала вёска. Цяпер ужо кожнаму, хто праходзіў доўгай вуліцай з прарэджанымі радамі хат, было зразумела, што яшчэ колькі год — і каля адзінае студні з галосна рыпучым жоравам не натоліш смагу, бо вада пазелянее, набудзе непрыемны пах старасці і затхласці. Як і не паласуешся са здзічэлага саду яблыкам... Болей »
СССР – гэта ўжо гісторыя. Не такая далёкая як, напрыклад, Вялікае Княства Літоўскае ці Беларуская Народная Рэспубліка, але ўсё ж гісторыя, якая з кожным годам аддаляецца. Ужо вырасла пакаленне беларусаў, якія не нарадзіліся ў СССР і мала ўсведамляюць, якой гэтая краіна была, не кожны нават раскрые тую... Болей »
У кнізе ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры XVIII ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі або цесна звязаны з ёй. Абапіраючыся на старадаўнія дзённікі і ўспаміны, аўтар дае «сацыяльныя партрэты» магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства XVIII ст., расказвае... Болей »
Апошнія месяцы аўтару гэтых радкоў давялося шмат часу правесці на вакзалах і ў цягніках розных, пераважна суседніх, краін. Вандроўныя назіранні і адчуванні рэч заўсёды суб’ектыўная. Рабіць нейкія катэгарычныя высновы зусім не збіраюся (як спяваў Андрэй Макарэвіч, „вагонныя спрэчкі — апошняя справа, калі... Болей »
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка KAMUNIKAT.org — адзін з цікавейшых беларускіх, а заадно віртуальных праектаў. Зараз на сайце больш за тысячу кніг і часопісаў. Цалкам нядаўна сайт памяняў свой воблік. Гэта перш за ўсё дзякуючы першай, так значнай падтрымцы — праект атрымаў дафінансаванне польскага Міністэрства... Болей »
Прагноз на лёс, нават на бліжэйшы час — рэч заўсёды няўдзячная. Ды і якія з нас, сціплых акул пяра, аракулы? Але ўсё ж, рызыкуючы наклікаць на сябе справядлівае абурэнне сапраўдных футуролагаў, паспрабую прадказаць асноўныя падзеі надыходзячага года. Год 2008 ад нараджэння Хрыстова не абяцае беларусам... Болей »
У апошні дзень мінулай сэсіі, амэрыканскі Кангрэс амаль аднагалосна, 397-2, прыняў працяг Акту аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі на наступныя два гады. Сэнат далучыўся, прыняўшы закон аднагалосна. Абноўлены закон Н. R. 5948 узмацняе шэраг пунктаў папярэдняга. Закон заклікае не прызнаць любы рэфэрэндум... Болей »
Больш за 12 гадоў Лукашэнка цягнуў Беларусь у Расею (у пашчу гэтага імпэрскага драпежніка). Карміў абяцанкамі пра райскае жыцьцё ў “саюзнай дзяржаве”. А сам меў спадзеўку, што калі прадасьць маскоўскім мафіёзі Беларусь і беларусаў, то яму дазволяць заняць крамлёўскі трон. Не атрымалася. У канцы мінулага... Болей »