- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сярод ночы Яську абуджаюць здушаныя ўсхліпы. Яны ціхенькія — цішэй, мабыць, за піск мышаняці за печчу, — ды ўсё адно рэжуць слых і зганяюць сон з павекаў. Бацька варочаецца на сваім лежаку, і маці, усхліпнуўшы на астачу, аціхае. Маці плача праз Косціка, свайго старэйшага сына, які месяц таму падаўся ў Саветы. Сам бы ён не адважыўся. Падбіў сябрук, Міцька Роўда. Удваіх і падаліся за мяжу, пагатоў яна зусім блізка ад хаты. (фрагмент)