- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Красавіцкі нумар бэлетэня распавядае аб выніках нядаўняга візіту намесніка старшыні ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча ў сталіцу Еўразвязу, дзе ён браў удзел у працы Канферэнцыі па дыялогу аб мадэрнізацыі Беларусі і меў шэраг працоўных сустрэч. У гэтым жа нумары ўтрымліваецца справаздача Міжнароднай Амністыі... Болей »
17 траўня намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею зварот у сувязі з невыкананнем беларускай дзяржавай рашэння Працоўнай групы па адвольных затрыманнях ААН у справе Алеся Бяляцкага. Разам са зваротам міністру дасланы адкрыты ліст Абсерваторыі... Болей »
Чэрвеньскі нумар бэлетэня распавядае аб тым, як праваабаронца, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч з трыбуны ААН нагадаў уладам Беларусі пра іх міжнародныя абавязацельствы. Нумар утрымлівае інтэрв’ю з Таццянай Рэвякай. Прачытаўшы яго, можна даведацца, чаму праваабаронца не з’яўляецца жалезнай... Болей »
Брэсцкі “Справядлівы свет” у судзе збіраецца аспрэчваць неабходнасць аплаты за правядзенне пікетаў Прадстаўнікі брэсцкай суполкі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” вымушаны былі адмовіцца ад правядзення 28 студзеня пікета супраць збяднення насельніцтва, росту цэнаў і схаванага беспрацоўя, які... Болей »
Баранавічы: актывісты будуць дабівацца выканання рэкамендацыяў Камітэту ААН аб правядзенні масавых мерапрыемстваў Баранавіцкія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк напрыканцы снежня 2012 года атрымалі 12-ці старонкавы адказ на рускай мове з Камітэта па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных... Болей »
Недахоп сродкаў на закупку новых аўтобусаў і запчастак для іх, падаражэнне паліва і нежаданне кіроўцаў працаваць за малыя заробкі - з’яўляюцца асноўнымі прычынамі зняцця асобных рэйсаў з раскладу грамадскага транспарту ў Брэсце. У брэстаўчанаў з’яўляецца ўсё больш шанцаў не дачакацца грамадскага транспарту... Болей »
Брэст: суд палічыў правамоцным атрыманне заробку ў канверце Суд Маскоўскага раёна Брэста не задаволіў іск былога работніка ААТ “Талант” Аляксандра Сахарука, які прасіў суд прызнаць наяўнасць заробкаў у канвертах і даплаціць за адпачынак з гэтай сумы. Але, па словах прававога інспектара прафсаюза радыёэлектроннай... Болей »
У Баранавічах будуць пратэставаць супраць немагчымасці пратэставаць Намеснік старшыні Баранавіцкай гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Рыгор Дружынін накіраваў 2 сакавіка пісьмовую заяву ў гарвыканкам на правядзенне адзіночнага пікету. Пікет плануецца правесці 18 сакавіка з 12 да 13 гадзін... Болей »
Сярэдняя пенсія ў Беларусі на канец мінулага года склала амаль два мільёны беларускіх рублёў. Пра гэта паведаміла прадстаўніца Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Канашонак. Паводле яе, на працягу мінулага года пенсія падвышалася чатыры разы: у лютым, траўні, жніўні і лістападзе.... Болей »
Напярэдадні 26-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларускія ўлады афіцыйна паведамілі, што ў зоне радыеактыўнага забруджваньня працягваюць жыць больш за 10% насельніцтва краіны. Гэта адзін мільён 141 тысяча чалавек. Дзяцей да 18 гадоў сярод іх — амаль 217 тысяч. Як цяпер жывецца пацярпелым? Ці атрымліваюць... Болей »
Мікола Пашкевіч выдаў кнігу пра родную вёску Рубель “У родным слове адгукаецца душа” - кніга пра вёску Рубель Столінскага раёна выйшла на Берасцейчшыне. Аўтар кнігі – берасьцейскі філолаг Мікола Пашкевіч. Ён называе выданне краязнаўчым, бо яно ўключае ў сябе слоўнік, апісанне традыцый вёскі, уласныя... Болей »
Правы чалавека лічацца неад’емнай часткай асноўных правоў і свабодаў якімі валодае кожны чалавек. Правы чалавека ўтрымліваюць грамадзянскія і палітычныя правы (права на жыцьцё і свабоду, свабоду самавыяўленьня і роўнасьць перад законам), сацыяльныя, культурныя і эканамічныя правы якія ўтрымліваць права... Болей »
У Баранавічах змагаюцца за гістарычны будынак Жыхары Баранавічаў зноў нагадалі Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь пра неабходнасць захавання гістарычнай спадчыны. У звароце людзі просяць надаць самаму старому будынку горада – “Даходнаму дому” па вуліцы Тэльмана – статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.... Болей »
Грамадская актывістка з горада Бабруйска Вольга Піманава 26 чэрвеня атрымала ліст ад палітвязня, старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. “Ён распавядае пра тое, што кожны дзень, акрамя нядзелі, ходзіць на працу, выварочвае і пакуе рукавіцы, прасціны, “адным словам усё, што ў нас шыецца.... Болей »
Станіслаў Шушкевіч: Гэта быў рашучы крок да нашай незалежнасці 27-га ліпеня, 23 гады таму, дэпутаты Вярхоўнага савета БССР ухвалілі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Менавіта гэты дзень з 1991-га па 1996-ы год у Беларусі адзначалася галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці.... Болей »
Ліпеньскі нумар бэлетэня распавядае аб тым, як больш за 30 няўрадавых арганізацыяў Польшчы вылучылі Алеся Бяляцкага на прэмію Вацлава Гавэла ў галіне абароны правоў чалавека. З ініцыятываю выступіў польскі фонд Стэфана Баторыя. На старонках праваабарончага Весніка расказваецца, чаму праваабарончы цэнтр... Болей »
4 жніўня споўнілася роўна два гады як быў затрыманы і арыштаваны Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна». З гэтай нагоды ПЦ “Вясна” выступіў з адмысловай заявай аб неадкладным і безумоўным вызваленні свайго... Болей »
Дзеля забеспячэння грамадскага парадаку ў Баранавічах з 1 кастрычніка патруляваць гарадскія вуліцы пачне рота патрульна-паставой службы ўнутраных войскаў. У горадзе цяпер востра адчуваецца недахоп патрульна-паставых міліцыянераў. У цяперашні час у склад патрульна-паставой службы міліцыі ўваходзяць 70... Болей »
Чэская прэса лічыць, што найбольшыя шансы атрымаць прэмію Вацлава Гавела – ў Алеся Бяляцкага. Вясна і верасень Валянціна Стэфановіча – аглядваючыся на 15 год працы ў “Вясне” аўтарытэтны праваабаронца ўзгадвае і падсумоўвае здзейсненае за гэтыя гады. На старонках верасеньскага нумару праваабарончага... Болей »
Савет Еўропы абвясціў аб прысуджэнні праваабарончай прэміі імя Вацлава Гаўла за 2013 год Алесю Бяляцкаму - старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Віцэ -прэзідэнту FIDH. Пра гэта ў новым нумары Гомельскага праваабарончага Весніка. Кастрычніцкі нумар утрымлівае цікавае інтэрв’ю праваабаронцы з праваабарончага... Болей »