- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
4 жніўня споўнілася роўна два гады як быў затрыманы і арыштаваны Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна». З гэтай нагоды ПЦ “Вясна” выступіў з адмысловай заявай аб неадкладным і безумоўным вызваленні свайго старшыні і наогул усіх палітычных зняволеных. На старонках жнівеньскага нумару праваабарончага Весніка расказваецца, чаму ўлады Гомеля не дазволілі ў абласным цэнтры шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага, а таксама аб тым, як праваабаронцы ўсё роўна 4 жніўня правялі ў Гомелі акцыю, на якой распаўсюджвалі паштоўкі з інфармацыяй аб вядомым праваабаронцы. Прачытаўшы нумар можна даведацца чаму Камітэт па правах чалавека ААН “няправільна” рэгіструе скаргі беларусаў, а таксама аб тым, як Гомельская абласная арганізацыя АГП падала калектыўную скаргу у ААН.