- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грамадская актывістка з горада Бабруйска Вольга Піманава 26 чэрвеня атрымала ліст ад палітвязня, старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. “Ён распавядае пра тое, што кожны дзень, акрамя нядзелі, ходзіць на працу, выварочвае і пакуе рукавіцы, прасціны, “адным словам усё, што ў нас шыецца. Вядома ж, чытаю газеты, з кнігамі – горай, бо часу не стае. За працаю і дробнымі бытавымі клопатамі час ідзе хутка”, - пераказвае Вольга Піманава. - Таксама Алесь жартуе, што ён ужо прыжыўся тут у нас, у Бабруйску, “праўда не шмат што можна ўбачыць з-за плоту, затое аб’ядноўвае зону і горад надвор’е”. Прыемна, што ў гэтых цяжкіх умовах Алесь Бяляцкі яшчэ і жартуе, бо надвор’е ў гэтым годзе ў Бабруйску, як і ва ўсёй краіне, пакідае жадаць лепшага”