- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Недахоп сродкаў на закупку новых аўтобусаў і запчастак для іх, падаражэнне паліва і нежаданне кіроўцаў працаваць за малыя заробкі - з’яўляюцца асноўнымі прычынамі зняцця асобных рэйсаў з раскладу грамадскага транспарту ў Брэсце. У брэстаўчанаў з’яўляецца ўсё больш шанцаў не дачакацца грамадскага транспарту ў маразы. Кіроўцы аўтобусаў лічаць, што праблемы ёсць і іх трэба неяк вырашаць: - Усе праблемы з-за грошай, няма за што набыць паліва, запчасткі. Не ведаю, куды гэтыя грошы дзяюцца, зарабляем мы іх, ці не зарабляем. Аўтобусны парк увесь час вінен, вінен і вінен нешта, а куды, каму вінен, нам кіроўцам не кажуць.