- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
25 сакавіка 2007 году запомніўся тым, што гэтым разам Дзень Волі не быў адзначаны брутальным разгонам дэманстрантаў і масавым хапуном. Пасля таго, як тых, хто сабраўся ў цэнтры Мінска, не пусцілі на загадзя ачэпленую Кастрычніцкую плошчу, асноўная частка дэманстрантаў прайшла праспектам Незалежнасці... Болей »
4-га красавіка адзначалася 450-я гадавіна з дня нараджэння Льва Сапегі (1557— 1633), вядомага дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага. Напярэдадні Рэспубліканская мастацка-экспертная рада па манументальным мастацтве пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь зацвердзіла праект помніка Сапегу... Болей »
На Вялікдзень Аляксандр Лукашэнка зладзіў уласную пропаведзь у Свята-Духавым саборы. Падчас святочнога багаслужэння ён ізноў заклікаў мацаваць шматвяковае братэрства беларускага і расійскага народаў. Забытыя былі ўласныя заявы двухмесяцовай даўнасці пра “дахляціну, якой патыхае з Усходу”, пра “Крэмль... Болей »
У суботу міліцыя ў Маскве разагнала “Марш нязгодных”. Нязгодныя з палітыкай Пуціна грамадзяне спрабавалі выкарыстаць сваё канстытуцыйнае права на свабоду выказванняў і свабоду перасоўвання. У выніку былі арыштаваныя каля 200 чалавек — прыкладна, кожны дзесяты ўдзельнік маршу. Амон, сагнаны загадзя ў... Болей »
25 красавіка Расія развіталася з Барысам Ельцыным. Калі б нават пасля Ельцына застаўся толькі яго подпіс — разам з подпісамі Шушкевіча і Краўчука — пад Белавежскімі пагадненнямі, якія засведчылі распад Савецкага Саюза, дык і тады імя гэтага чалавека засталося б у гісторыі. I не толькі расійскай. Ельцын... Болей »
5 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы інвалідаў за свае правы, у Мінску адбылася незвычайная акцыя пратэсту. Некалькі дзясяткаў чалавек у інвалідных калясках сабраліся на плошчы Бангалор, а адтуль нечакана рушылі праз цэнтр гораду да адміністрацыі прэзідэнта. Інваліды, апранутыя ў жоўтыя і аранжавыя... Болей »
Неверагодна, але факт. Законапраект аб скасаванні льготаў, які закранае добрую палову жыхароў Беларусі, выклікаў даволі млявую рэакцыю ў грамадстве. Калі не лічыць марша інвалідаў-калясачнікаў (пра гэта наша газета пісала ў мінулым нумары) ды некалькіх акцыяў студэнтаў у Мінску, пратэстаў амаль не відаць.... Болей »
Янка Брыль Ягоны час толькі надыходзіць 25 жніўня памёр Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль. Паводле запавету класіка айчыннай літаратуры, развітанне з ім адбылося ў ягонай мінскай кватэры на праспекце Машэрава (былая вуліца Дразда). 27 ліпеня адбылося пахаванне пісьменніка на могілках у Калодзішчах... Болей »
Яны не зламаліся Сябры «Партнёрства» асуджаныя на няволю за назіранне за выбарамі Два гады пазбаўленняволі Міколу Астрэйку, год –Цімафею Дранчуку, паўгодаадміністрацыйнага арыштаЭніры Браніцкай і АляксандруШалайку. Такі вырак вынессуд Цэнтральнага раёнаМінска актывістам незарэгістраванайарганізацыі“Партнёрства”.... Болей »
Колас з намі. У Беларусі адзначылі 50-ю гадавіну з дня смерці беларускага класіка Выдатны беларускі пісьменнік, аўтар вядомай кожнаму даросламу і школьніку паэмы «Новая зямля», шматлікіх аповесцяў і раманаў Якуб Колас памёр 13 жніўня 1956 году. Сёлета 14 жніўня на Вайсковых могілках у Мінску ўшанаваць... Болей »
Аблава Сакавік запомніўся маштабным наступам на свабоду слова ў Беларусі Два тыдні таму, раніцай 27 сакавіка, адначасова адбыліся ператрусы ў рэдакцыях недзяржаўных СМІ і кватэрах журналістаў. Ордэр на ператрус быў падпісаны намеснікам пракурора Мінска Аляксеем Стукам. Супрацоўнікі спец-службаў прыйшлі... Болей »
Еўропа за санкцыі супраць РБ Хрыстас Пургурыдэс зноў ратуе гонар беларускай дэмакратыі Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю аб злоўжываннях у сістэме крымінальнага правасуддзя Беларусі. Асамблея заклікала Еўразвяз і ЗШАда новых санкцыяў у адносінах да беларускіх чыноўнікаў, адказных за... Болей »
Чарнобыльскі шлях-2008 Пры любым надвор’і, у прызначаным месцы 26 красавіка ў Мінску адбудзецца жалобнае шэсце Чарнобыльскі Шлях. Гэтая акцыя задумвалася і праводзіцца на знак пратэсту супраць замоўчвання ўладамі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ад якой Беларусь пацярпела ў найбольшай ступені.... Болей »
Ад Чарнобыля да будучай АЭС Марш апазіцыі ў Мінску прайшоў мірна Чарнобыльскі шлях сабраў сёлета каля 3-х тысяч чалавек. За дваццаць два гады шэсці памяці ахвяраў Чарнобыля праходзілі па-рознаму. Самы гучным і масавым атрымаўся Шлях у 1996-м годзе, калі на праспекце Незалежнасці (тады - Скарыны) дэманстранты... Болей »
Народнае памінанне 9 траўня і Радаўніца сёлета амаль супалі Словы “народнае памінанне” я запазычыў з выказвання мастака Рыгора Сітніцы на тэму “Што для нас 9 траўня?” У тым, што сёлета свята Радаўніцы, якую ў народзе яшчэ называюць Вялікаднем Мёртвых (ён святкуецца на 9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня)... Болей »
Міколка-паравоз Беларусь уступае ў эпоху манархіі? Прэзідэнт Лукашэнка прадставіў публіцы свайго спадкаемцу на пасадзе кіраўніка краіны – 4-гадовага сына Міколку. Такім чынам, фактычна, Беларусь уступіла ў перыяд манархіі. Гэта ўжо другая змена палітычнай сістэмы нашай краіны пасля 1996 году, калі Беларусь... Болей »
Ядзерная пагроза Што нясе Беларусі пабудова атамнай электрастанцыі? Месцам збудавання атамнай станцыі выбрана вёска Кукшынава Горацкага раёну, у 56 кіламетрах ад Магілёва. Рашэнне, нібыта, канчаткова не прынята. Ёсць яшчэ іншыя меркаваныя пляцоўкі у Магілёўскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Але... Болей »
Пад дэвізам “Жнем і баронім” У купалаўскім тэатры адбылася прэм’ера спектакля “Пінская шляхта” паводле Дуніна-Марцінкевіча Усе білеты ў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы на “фарс-вадэвіль”, як яго назваў сам класік беларускай драматургіі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, былі раскупленыя задоўга... Болей »
Аперацыя “Шок і трэпет” БТ ператварыла допыты журналіста і палітыка ў спец-шоў Раней на старонках нашай газеты была рубрыка “Чаго не паказвае БТ”. Мы вырашылі адступіць ад свайго прынцыпу падбору навінаўі вынесці на першую паласу тое, што паказала праграма “Панарама” на шматмільённую глядацкую аўдыторыю.... Болей »
З маскоўскім акцэнтам альбо Радыё слухаць варта Дзе яшчэ ты пачуеш такіх цікавых субяседнікаў? Толькі на нашым беларускім радыё! На мінулым тыдні на Радыё Свабода былі не проста гасцямі, а нават гаспадарамі Зянон Пазьняк і Святлана Алексіевіч. На працягу цэлага тыдня ў розных перадачах яны выказвалі... Болей »