- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад Чарнобыля да будучай АЭС Марш апазіцыі ў Мінску прайшоў мірна Чарнобыльскі шлях сабраў сёлета каля 3-х тысяч чалавек. За дваццаць два гады шэсці памяці ахвяраў Чарнобыля праходзілі па-рознаму. Самы гучным і масавым атрымаўся Шлях у 1996-м годзе, калі на праспекце Незалежнасці (тады - Скарыны) дэманстранты перакульвалі міліцэйскія аўтамашыны. У апошнія гады ўсім заяўнікам ад апазіцыі на ўсе акцыі ўлады дазваляюць адзіны маршрут: ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор, у парк Дружбы народаў. І прыкладаюць усе сілы, каб не было ні малейшых адхіленняў ад маршруту. Лідэры апазіцыі, у сваю чаргу, традыцыйна пачынаюць акцыі мітынгам ля Акадэміі, а далей пачынаюцца разыходжанні. Так было і гэтым разам. Лідэр Руху За свабоду Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што ўдзельнічаць у шэсці па правілах, навязаных уладамі, лічыць ганебным. Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі начале з сваім нядаўна пераабраным лідэрам Анатолем Лябедзькам таксама адмовіліся ісці на Бангалор. Астатнія ўдзельнікі прайшлі звыклым маршрутам. Адзіная спроба маніфестантаў выйсці на праезную частку вуліцы Сурганава была жорстка спыненая ДАІ. Але гэтым разам абыйшлося без затрыманняў.