- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чарнобыльскі шлях-2008 Пры любым надвор’і, у прызначаным месцы 26 красавіка ў Мінску адбудзецца жалобнае шэсце Чарнобыльскі Шлях. Гэтая акцыя задумвалася і праводзіцца на знак пратэсту супраць замоўчвання ўладамі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ад якой Беларусь пацярпела ў найбольшай ступені. Існуе статыстыка памерлых і хворых у выніку радыяцыйнага забруджання, але і сёння ніхто толкам не ведае рэальнага стану рэчаў і рэальных пагрозаў здароўю і жыццю людзей. За 22 гады сітуацыя ў гэтай справе не праяснілася. На змену камуністычнаму рэжыму прыйшоў рэжым аўтарытарны, яшчэ больш непразрысты і закрыты ад грамадскасці. Большасць народу ўрэшце змірылася з тым, што пытанні яго здароўя і жыцця вырашаюцца недзе “наверсе”. Дваццаць другі год пасля Чарнобыля адзначыўся пастановай кіраўніка краіны пабудаваць да 2018 году новую АЭС, гэтым разам на тэрыторыі Беларусі. Пляцоўку для будоўлі мяркуюць канчаткова вызначыць у гэтыя дні – да канца красавіка.