- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Колас з намі. У Беларусі адзначылі 50-ю гадавіну з дня смерці беларускага класіка Выдатны беларускі пісьменнік, аўтар вядомай кожнаму даросламу і школьніку паэмы «Новая зямля», шматлікіх аповесцяў і раманаў Якуб Колас памёр 13 жніўня 1956 году. Сёлета 14 жніўня на Вайсковых могілках у Мінску ўшанаваць памяць вялікага беларускага класіка прыйшлі каля шасьцідзесяці чалавек. Сярод іх былі пераважна пісменьнікі, мастакі, журналісты. Выступілі сын Якуба Коласа Даніла Мацкевіч, народны артыст Беларусі Анатоль Жук. Паводле злой іроніі, напярэдадні памятнай для беларускай гісторыі даты з’явілася паведамленне аб тым, што гісторыя Беларусі ў школах будзе выкладацца паруску. Які здзек і насмешка над памяццю беларускага песняра, аднайго з найвялікшых дзеячаў нашай культуры! Зрэшты, чаго здзіўляцца, калі старэйшы творчы саюз, які ў свой час узначальваў Народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас, нядаўна быў выселены з Дома літаратараў, а Саюз беларускіх пісьменнікаў пазбаўлены большай часткі біблятэкі і рэшты маёмасці. Цяпер Домам літаратара цалкам валодае Адміністрацыя прэзідэнта.