- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода... Болей »
Другі том выбраных твораў вядомага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага склалі вершы 1977-1981 гадоў, паэмы «Памяць», «Тры вымярэнні», «Спаленыя масты» і інш., а таксама паэтычныя пераклады. Ці перад раннем светлым і прыгожым, Што прывітанне ўсіх званіц нясе. І горад музыкі, і лозы вінаграду Узяць цябе... Болей »
Кнігу склалі напісаныя ў апошні час спавядальна-аўтабіяграфічныя творы, прасякнутыя клопатам аб перабудове свядомасці і душы чалавека. Яны друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», у газеце "Літаратура i мастацтва"... Болей »
Бо як бы ні гаварыў паэт сам пра сябе і нават як бы ні хвалілі або ні лаялі яго крытыкі, ён уваходзіць у памяць, у пачуцці людскія творамі — няхай некалькімі вершамі, няхай адной песняй, нават адным радком, калі гэта ўласнае, вынашанае, выбалелае, запаветнае — вось яго пашпарт і візітная картка, па якой... Болей »
Прапануемы чытачу зборнік зьяўляецца унікальнай ілюстрацыяй жыцця і творчасьці беларуса-патрыёта, які на працягу паўстагоддзя, саматугам, насуперак безлічы перашкодаў, служыў свайму народу на Бацькаўшчыне і за мяжою. Красамоўныя факты: 11 (адзінаццаць) гадоў зьняволення і 42 гады рэдактарства беларускай... Болей »
У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага «Багам ночы роўныя». Раман быў напісаны і выдадзены ў наступны год пасьля вызваленьня аўтара з турмы (1938) і апавядае пра дзейнасьць польскіх шпіёнаў і тутэйшых кантрабандыстаў у 1923 годзе... Болей »
Міхаіл прытармазіў насупраць гастранома, з цяжкасцю прыпаркаваўся на забітай машынамі пляцоўцы і заглушыў матор. Лабавое шкло пакрылася кропелькамі дажджу і адразу пачалі расплывацца, губляць свае абрысы ярка асветленыя вітрыны крамы, ліхтары, постаці людзей. Вецер разгойдваў голле дрэў, зрываючы з іх... Болей »
Ганна Цімафееўна, школьная настаўніца гісторыі, калі пачынала распавядаць, як мудра бальшавікі вырашылі сялянскае пытанне, любіла падмацоўваць свой аповед жывым, так бы мовіць, прыкладам. Прыклад гэты браўся з неба, адкуль зямля была асабліва добра бачная. «Калі ляціш над Польшчай, – казала яна, – адразу... Болей »
Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае... Болей »
Ад падзеяў, якія апісаныя ў кнізе, прайшло больш за дзесяць гадоў – мінімальна неабходны тэрмін, каб можна было ня толькі падаваць фактуру, але падыйсьці да пэўнай ступені аналізу. Аўтар кнігі – жывы ўдзельнік векапомных падзеяў найноўшае гісторыі Беларусі: утварэньне Беларускага Народнага Фронту і абвяшчэньне... Болей »
Кніга прысвечана мэнеджмэнту валанцёрскіх рэсурсаў у арганізацыях, што працуюць з асобамі з абмежаванымі магчымасцямі. Акрамя агульнай тэарэтычнай часткі выданне змяшчае прыклад найлепшага польскага досведу ў працы на карысць інвалідаў. Інваліды жывуць вакол нас. Нярэдка гэта — паралельнае жыццё, якое... Болей »
Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі.... Болей »
Леў Сапега ў Слоніме. У маім хатнім архіве захоўваецца копія акта Слонімскага раённага краязнаўчага музея ад 30 верасня 1944 года, у якім пералічаны разрабаваныя падчас Другой сусветнай вайны слонімскія каштоўнасці. Сярод пералічаных скарбаў, якія зніклі са слонімскага музея, пад нумарам адзін запісана... Болей »
У кнізе аўтар расказвае пра знакамітых беларусаў Беласточчыны, пра іх жыццё, дзейнасць і творчасць, а таксама пра беларускія калектывы, гурткі і выданні ХХ стагоддзя на Беласточчыне.... Болей »
Шмат хто чуў пра Украінскую паўстанскую армію, ці як казалі ў савецкі час “бандэраўцаў”, гэтак жа як і пра летувіскіх “лясных братоў”, ці польскю Армію Краёву. І толькі Беларусь падавалася “сінявокай партызансткай савецкай рэспублікай”. Сяргей Ёрш, які некалі дасьледваў і беспасьпяхова спрабаваў абарніць... Болей »
Гісторыкі, якія працуюць з тэмамі забароненымі для вывучэньня ў савецкія часы сутыкаюцца з вялікімі цяжкасьцямі – асноўныя крыніцы інфармацыі знаходзяцца зў засакрэчаных архівах, у якія няма доступу кожнаму, хто пажадае. Хаця некаторыя дыкумэнты ўзьнікалі і ў выданьнях савецкага часу, але зь вядомых... Болей »
Біяграфічныя занатоўкі з гісторыі адднага патрыёта і змагара за беларускую незалежнасьць генэрала Дзьмітра Касмовіча – чарговае выданьне Сяргея Ярша, які зьяўляецца спэцыялістам у справе антысавецкага супраціву ў Беларусі. У кнізе паказаны шлях сталеньня і станаўленьня генэрала Касмовіча, як шчырага... Болей »
Дасьледчык гісторыі беларускага рэзыстансу прадстаўляе чарговае выданьне, прысьвечанае постацям беларскга антысавецкага супраціву. Героем брашуры – Усевалад Родзька, кіраўнік Беларускай Незалежніцкай Партыі, маёр Беларускай Краёвай абароны, патрыёт і змагар за незалежнасьць Бацькаўшчыны. Падвойнае жыцьцё... Болей »
Кніга Сяргея Ярша – знакамітага дасьледчыка беларускага супраціву прысьвячаецца адной з найважнейшых постацей беларускага адраджэнскага руху – ксяндзу Вінцэнту Гадлеўскаму. Ксёндз Гадлеўскі – няспынны змагар за свабоду і незалежнасьць Беларусі – пакінуў свай значны сьлед амаль у кожнай з эпохаў беларускай... Болей »