be
Сем гадоў Адраджэньня
Спампаваць
pdf

Сем гадоў Адраджэньня

Навумчык Сяргей
альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988–1995)

Ад падзеяў, якія апісаныя ў кнізе, прайшло больш за дзесяць гадоў – мінімальна неабходны тэрмін, каб можна было ня толькі падаваць фактуру, але падыйсьці да пэўнай ступені аналізу. Аўтар кнігі – жывы ўдзельнік векапомных падзеяў найноўшае гісторыі Беларусі: утварэньне Беларускага Народнага Фронту і абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі. Тэкст кнігі разьвіваецца ў палемічным стылі – Сяргей Навумчык ня проста дыскутуе са сваімі тагачаснымі апанэнтамі, але і робіць высновы з пазыцыі сёньняшняга дня. Галоўная думка аўтара – беларусам, у тым ліку і культурным дзеячам, ня ўдасца пазьбегнуць палітыкі. Адраджэньне канца 1980-х – паловы 1990-х гадоў наўпрост было зьвязанае з вынікамі палітычнай дзейнасьці. Прычым найбольшыя посьпехі беларусізацыя дасягала менавіта тады, калі БНФ удавалася захапіць “пляцдармы” ў дзяржаўных сфэрах. Досьвед таксама паказвае – адраджэньне і разьвіцьцё беларушчыны немагчымае пры аўтарытарызме і дыктатуры, яно магчымае толькі пры дэмакратыі. Упрыгожаньне кнігі – паўсотня фатаздымкаў з розных прыватных калекцыяў ды з архіву БНФ. Таксама ў кнізе ўпершыню публічна прадстаўленыя матэрыялы з архіву дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ-га скліканьня.

Беларускія аўтары: Навумчык Сяргей
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускія Ведамасьці, „Člověk v tisni”
  • Месца выхаду: Варшава – Прага
  • Дата выхаду: 2006
  • Выдавец: Беларускія Ведамасьці, „Člověk v tisni”
  • ISBN: 80-86961-11-7
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Грамадзтва
  • Copyright © 2006 by Сяргей Навумчык
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: E-1890
  • Дадатковая даведка: Мастацкі макет, афармленьне, вокладка Зянон Пазьняк; Кампутарны склад па макету Робэрт Стаховіч; Надрукавана на сродкі аўтара http://www.bielarus.net
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org