- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга прысвечана мэнеджмэнту валанцёрскіх рэсурсаў у арганізацыях, што працуюць з асобамі з абмежаванымі магчымасцямі. Акрамя агульнай тэарэтычнай часткі выданне змяшчае прыклад найлепшага польскага досведу ў працы на карысць інвалідаў. Інваліды жывуць вакол нас. Нярэдка гэта — паралельнае жыццё, якое не перасякаецца з актыўнасцю здаровых людзей. У выніку многія праблемы інвалідаў не заўважаюцца рэштай беларускага грамадства, застаюцца выключна іх справай. Тымчасам у свеце ёсць нямала ўзораў паспяховай сацыяльнай інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Напрыклад, наша заходняя суседка — Польшча — ужо другі дзесятак гадоў актыўна імкнецца ўключыць інвалідаў у грамадскае жыццё. У гэтай краіне розныя ступені інваліднасці маюць 5 з паловай мільёна чалавек, ці 14% насельніцтва.