- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхаіл прытармазіў насупраць гастранома, з цяжкасцю прыпаркаваўся на забітай машынамі пляцоўцы і заглушыў матор. Лабавое шкло пакрылася кропелькамі дажджу і адразу пачалі расплывацца, губляць свае абрысы ярка асветленыя вітрыны крамы, ліхтары, постаці людзей. Вецер разгойдваў голле дрэў, зрываючы з іх апошнія лісты, барабаніў металічнай аканіцай газетнага шапіка, кідаў у твары прахожым калючыя шрацінкі дробнага восеньскага дажджу. Міхаіл падняў каўнер паліто, выйшаў з машыны і, увабраўшы галаву ў плечы, накіраваўся да гастранома. (фрагмент)