- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Расея хоча ўзяць нас халоднымі. Наступствы могуць быць горшыя, чым мы думаем. Прэзыдэнт Лукашэнка нядаўна заявіў, што цяпер рыхтуецца прыкладна 30 пагадненьняў з Расеяй, якія мяркуецца падпісаць разам з так званай вялікай беларуска-расейскай дамовай аб дружбе і супрацоўніцтве. Больш падрабязнай інфармацыі... Болей »
Усе рванулі ў дэпутаты. 5 сакавіка афіцыйна пачалася кампанія. На працягу месяца (да 3 красавіка) будзе ісьці вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты. Паводле папярэдніх прагнозаў, на кожны дэпутацкі мандат будзе прэтэндаваць ня менш як 30 кандыдатаў - так лічыць у прыватнасьці, старшыня Цэнтральнай выбарчай... Болей »
Мінск, 24 сакавіка. У шэсці і мітынгу ўдзельнічала (па розных ацэнках) ад 20 да 30 тысяч чалавек. Напрыканцы дня спецыяльныя атрады міліцыі ўчынілі пабоішча. Нягледзячы на забарону Мінскага гарвыканкама, які не дазволіў збірацца на плошчы Незалежнасці, людзі прыйшлі менавіта сюды. У 11:50 тут ужо сабралася... Болей »
Квасьнеўскі, Лукашэнка і "нормы польскай дэмакратыі". Польская грамадзкая думка ў значнай ступені адмоўна ўспрыняла сустрэчу Аляксандра Квасьнеўскага і Аляксандра Лукашэнкі, якая адбылася ў Віскулях 30 сакавіка. Прычына таму - палітычны фон, на якім адбыўся гэты візіт. Па-першае, польская прэса вельмі... Болей »
"Шлях" скончыўся. Працяг будзе. 16 красавіка на "Чарнобыльскі шлях" у Мінску выйшла (па розных ацэнках) ад 30 да 60 тысячаў дэманстрантаў. Звыш 100 чалавек пацярпелі ад спецназа. Больш 200 чалавек затрымана. Амаль усё кіраўніцтва Народнага Фронта арыштавана. Пра падзеі 26 красавіка ў Мінску ўжо ведае... Болей »
Для выбараў хопіць кожнага чацвёртага. 29 траўня Вярхоўны Савет уключыў у парадак дня сесіі пытанне аб правядзенні давыбараў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы. Калі нічога не здарыцца, дэпутаты павінны разгледзець гэтую праблему на адным з бліжэйшых паседжанняў 30 альбо 31 траўня. Праект адпаведнай пастановы... Болей »
Сенсацыйная навіна з Вашынгтона. Два лідэры апазіцыйнай партыі Беларусі ў аўторак, 30 ліпеня, папрасілі прытулку, кажучы, што рэжым у былой савецкай рэспубліцы пагражае іхнім жыццям. Зянон Пазьняк, старшыня Паэртыі Беларускага народнага фронту, і Сяргей Навумчык, прэс-сакратар партыі, выступілі на прэс-канфэрэнцыі... Болей »
Ці будзе ў Беларусі жанчына-прэзідэнт? Пакуль пра свае прэзідэнцкія амбіцыі ў голас заявілі толькі мужчыны. але ў адной з мінулых прэзідэнцкіх кампаній прымала ўдзел і экс-дэпутат палаты прадстаўнікоў наталля Машэрава. Сацыёлагі тады адзначалі, што яе рэйтынг амаль імгненна наблізіўся да 30 працэнтаў.... Болей »
Беларускія перадачы "Пад знакам Пагоні" зьяўляюцца ў эфіры Радыё Беласток кожны дзень: панядзелак-чацьвер 18:45 - 19:00, пятніца 18:30 - 19:00, субота 18:30 - 18:45, нядзеля 8:30 - 9:00. „Spadar Swaboda. Życie i smierć Ihara Hiermienczuka” to – jak piszą wydawcy – dramatyczna opowieść o białoruski dziennikarzu... Болей »
Свабода - самая масавая незалежная газэта ў Беларусі 1990-х гадоў. Выдавалася з 25 сакавіка 1990 па 1997 ў Менску. Газэта асьвятляла пытаньні грамадзка-палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцьця Беларусі, знаёміла чытачоў з міжнароднымі падзеямі, друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі.... Болей »
У чаканні Пуціна “Заўтра яны прынясуць вяроўку і павесяцца” На трэці дзень пасля расійскіх выбараў у Думу нарадзілася ці не галоўная сенсацыя нашага часу: у Мінск едзе прэзідэнт Пуцін. Як паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА, 13-14 снежня адбудзецца пасяджэнне “Вышэйшага дзяржсавета саюзнай... Болей »
На ўсходнім фронце без перамен Імперскія памкненні Масквы нікуды не падзеліся Гэтымі днямі Беларусь наведае Уладзімір Пуцін. Падзеі напярэдадні візіту засведчылі, наколькі вострым для нашай краіны застаецца пытанне незалежнасці. Усе дзевяностыя гады мінулага стагоддзя мы пражылі ў трывожным чаканні.... Болей »
Дзяржава скасавала льготы Калі вельмі папрасіць – яна падкіне пару тысяч рублёў у дапамОГУ 17 снежня многія беларусы атрымалі навагодні падарунак - пачаў дзейнічаць закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорыяў грамадзян”. Больш слушна было б яго назваць законам... Болей »
14 гадоў таму мы выпусьцілі ў сьвет першы нумар “Свабоды”. Яе магутны ўзьлёт, выхад у лідэры беларускай мэдыя-прасторы скончыўся прыкрым падзеньнем. Гісторыя мела нешчасьлівы канец, адбіты ў чалавечых лёсах. Але канец газэты ня мог стаць канцом свабоды. Таму “Свабода”, зь якой у 1902-м пачалася сучасная... Болей »
Першы нумар адноўленае "Свабоды" выявіў паказальную тэндэнцыю беларускай інфармацыйнай прасторы. Каб выказаць цікавую або важную для грамады навіну ці думку і быць пачутым, зусім не абавязкова зьяўляцца на тэлеэкране або друкавацца вялізным накладам, ладзіць фэерычную самарэкляму або прыцягваць "адміністрацыйны... Болей »
Столькі новых даражэзных “мерсаў” і “лексусаў”, колькі ездзіць сёння пад беларускімі нумарамі па вуліцах сацыялістычнага Мінска, вы не пабачыце ані ў буржуазнай Варшаве, ані ў капіталістычных Рызе і Вільні. Капіталісты - людзі рацыянальныя, яны ведаюць, што ўкладаць у аўтамабіль больш за $30 тысяч -... Болей »
Гісторыя з высяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў з Дома літаратара ў Мінску цягнецца ўжо некалькі гадоў і сёння набліжаецца да лагічнага завяршэння. Няма сумневу, што наступным крокам у змаганні прэзідэнта з пісьменнікамі стане ліквідацыя Саюза на падставе страты юрыдычнага адраса. У чым логіка гэтай... Болей »
Сёлета 1 верасня кожны вучань першакласнік атрымаў падарунак — кнігу пра Беларусь. Шыкоўна выдадзеная кніга багата ілюстраваная здымкамі, на якіх можна бачыць Аляксандра Лукашэнку ў форме галоўнакамандуючага, у форме хакеіста з нумарам “1” і ў іншых абліччах і позах. Шасцігадовыя дзеткі могуць даведацца... Болей »
У ноч на 10 верасня ў электрычцы Мінск — Пухавічы адбылося масавае пабоішча. Разагрэтыя алкаголем на сталічным свяце горада маладыя людзі пачалі збіваць адны адных і ўсіх, хто быў побач, а ў дадатак засыпалі электрычку камянямі, павыкрышыўшы ў ёй шыбы. Дзяўчыне з Мар’інай Горкі камень патрапіў у твар... Болей »
Мінская міліцыя змагаецца ўжо не толькі супраць свечак, але і супраць усмешак. У выходныя дні, 16-18-га верасня Кастрычніцкая плошча ў цэнтры Мінска зноў на кароткі час апынулася ў цэнтры ўвагі. У суботу ўвечары маладыя людзі спрабавалі запаліць на бруку свечкі ў знак салідарнасці са зніклымі і арыштаванымі... Болей »