- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Мікалаем Цуканавым Аляксандр Лукашэнка супакоіў Расію: «У некаторых нашых ворагаў, у тым ліку ў Расіі, і ў Беларусі іх хапае, ідуць размовы пра тое, што Лукашэнка хоча ледзь не Калінінградскую вобласць далучыць да Беларусі. Паверце, у мяне такіх планаў... Болей »
Аглядальніка і эксперта Аляксандра Алесіна выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Тым не менш, справа ў адносінах да яго не закрытая, і ён па-ранейшаму абвінавачаны па шпіёнскім артыкуле. У сітуацыі з затрыманнем журналіста КДБ быў у звыклым рэпертуары: ніякай інфармацыі людзям, і як мага больш «туману»... Болей »
Кожны раз, калі мы расстаемся са старым годам, мы імкнёмся развітацца назаўжды з усім горшым, што ў ім было, што здарылася з намі, з нашымі роднымі і блізкімі. І марым забраць з сабой усё лепшае, чым год нас адарыў. З разлікам на працяг у годзе новым, у надзеі дадаць да старога добрага новае лепшае.... Болей »
Афіцыйны часопіс Еўрасаюза «EUObserver» са спасылкай на кіраўніцтва МЗС Латвіі, якая з пачатку гэтага года старшынюе ў Савеце ЕС, агучыў амбітныя планы знешнепалітычнага ведамства гэтай краіны. Напрыклад, кіраўнік латвійскага МЗС Эдгарс Рынкевічс заявіў аб наяўнасці перспектыў у супрацоўніцтве з Беларуссю.... Болей »
Свежая апытанка Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД, Літва) адзначае: беларусы ачомаліся ад «Крымнашу», паглядзелі навокал і, падводзячы вынікі года, жахнуліся. Напрыклад, колькасць тых, у каго матэрыяльнае становішча за апошні час пагоршылася, узрасла на 6%:... Болей »
У грамадскім транспарце гучаць настойлівыя заклікі галасаваць датэрмінова. Але кампанія праходзіць вяла. Мясцовыя выбары у Беларусі мала каго цікаваць. Бо насамрэч выбараў у нас няма, і людзі ўсё больш гэта разумеюць. А яшчэ таму, што няма рэальнага мясцовага самакіравання.... Болей »
У Беларусі — Божае Нараджэнне! Калісьці беларусы святкавалі Новы год па старажытнарымскім Юліянскім календары 1 сакавіка. Тут прысутнічала свая логіка, прынамсі беларуская магнатэрыя лічыла сябе нашчадкамі рымскіх патрыцыяў, і нават у ХVІ стагоддзі дамаглася (Радзівілы і Гаштольды) таго, каб у дзяржаўную... Болей »
З Новым Годам! Вось і 2007 год — ужо ўспамін. Мінулае і гісторыя. Што збылося, а што — не. І новы год. І новыя надзеі. Так хочацца верыць, спадзявацца на лепшае. І так — за годам год. Ведаем, жартуем, іранізуем над умоўнасцю даты на няўмольна незваротнай плыні часу. І тым не менш спыняем імгненне. Імгненне... Болей »
Трэцяе саслоўе: беларускі парадокс 3 студзеня па хатняй гаспадарчай неабходнасці наведаў уручскі будаўнічы рынак. Патрэбнай дробязі не знайшоў, бо большасць павільёнаў і палатак былі зачынены. На некаторых з іх віселі аб’явы: «Извините. Отпуск». Тую ж карціну пабачыў і на Ракаўскім і іншых рынках 4 і... Болей »
Беларускі бізнес-план Вось да чаго даводзіць нават невялікае падвышэнне цэн на энерганосьбіты. Яшчэ не так даўно эканамічныя навіны з Беларусі чакалі тыднямі. Ішла толькі дзяржаўная пахвальба: вось як мы, маўляў, прысаромілі ліберальных эканамістаў нашым эканамічным цудам і дасягнулі росту даходаў насуперак... Болей »
«Згода» — «3 гады» У рускамоўным гучанні: «Згода» — «3 года». Менавіта так назва газеты была прачытана большасцю падпісчыкаў на пачатку 90-х. Тлумачылася гэта абсалютным падабенствам (ва ўсіх без выключэння кірылічных шрыфтах) літары «З»і лічбы «3». У пару перабудовачнай дэмакратыі гэта стала вясёлым... Болей »
Зварот Да нашых чытачоў, да ўсіх людзей добрай волі і душы! Да ўсіх, каму дарагія вольнае слова, права на свабоду мець і выказваць сваю думку Мы звяртаемся да вас за падтрымкай! З цяжкай душой, бо прасіць заўсёды нялёгка. Тым больш пра падтрымку матэрыяльную. Але ж вымушаны. Дзеля выратавання газеты.... Болей »
Фондавы крызіс Што кепска для Амерыкі — жахліва для Беларусі Год пацука, як і трэба было таго чакаць ад такой жывёлы, пачаўся для глабальных фінансавых рынкаў досыць прыкра. Крызіс нерухомасці ў ЗША працягваецца — кошты на жыллё падаюць і далей, плынь іпатэчных пазыкаў рэзка скарацілася, усё больш пакупнікоў... Болей »
Справа Аляксандра Сдвіжкова: Можна ставіць кропку? З таго часу, як у шматлікіх краінах Еўропы, а пасля і ў шэрагу краін Усходу адбыліся “карыкатурныя скандалы”, звязаныя з публікацыямі гумарыстычных малюнкаў на прарока Мухамеда, мінула некалькі гадоў. Аднак беларуская дзяржава сталася апошняй, якая вырашыла... Болей »
Дарагія Чытачы! Зусім нядаўна мы адрасавалі вам наш зварот з просьбай пра падтрымку («Новы час», №4). Шчыра дзякуем усім, хто адгукнуўся і даслаў нам сваё добрае слова з матэрыяльным падмацаваннем. Але вымушаны зноў звяртацца да Вас. З той жа просьбай. На жаль, пацвердзілася старая народная мудрасць... Болей »
15 сакавіка 1994 года — дзень прыняцця першай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзяржавы, якая ўзнікла пасля развалу Савецкага Саюза. Суверэннай, дэмакратычнай, сацыяльнай і прававой. Так было абвешчана ў Канстытуцыі, якую ў той вясновы сакавіцкі дзень і зацвердзіў Вярхоўны Савет за подпісам тагачаснага... Болей »
25 сакавіка 1918 года. 2006 Менавіта так — праз кропку. Паміж гэтымі датамі не паставіш працяжнік. Бо паміж імі няма непарыўнай сувязі, нават у памяці, у стаўленні да гэтай даты. Паміж імі пункцірная, арытмічная сувязь з праваламі памяці на дзесяцігоддзі, з амнезіяй сумлення, з прапагандысцкім здзекам... Болей »
Міліцыя 25 сакавіка была з народам, як заўжды, і таму шмат каму з тых, хто выйшаў у цэнтр Мінска адсвяткаваць Дзень Волі, давялося чуць перамовы паміж міліцыянтамі. Некалькі разоў з міліцэйскімі кардонамі спрабавалі дамовіцца арганізатары акцыі. Калі да аднаго з такіх кардонаў з просьбай прапусціць людзей... Болей »
Настаўнік з нашых мясцінаў, Шкунцікаў. Тутэйшы. У пачатку 90-х прыехаў сюды ў школку дзяцей навучаць, як той Драздовіч Язэпка. Таксама маляваў, вершы пісаў. Збіраў старыя рэчы для школьнага музея. Такі ўздым быў! Такая надзея. У школцы і на даху сельскага савета — бел-чырвона-белы сцяг, Пагоня. Беларусь... Болей »
Вязень сумлення Міжнародная Хельсінская федэрацыя выказала „глыбокую занепакоенасць” лёсам Андрэя Клімава. Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай 10 красавіка прэсавай службай федэрацыі. У заяве адзначаецца, што Андрэй Клімаў з’яўляецца першым у Беларусі, каго арыштавалі паводле артыкула 361 Крымінальнага... Болей »