- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Быў у горадзе Полацку князь Усяслаў, і меў жа ён многа сыноў. I быў у яго меншы сын мем Георгій, ад якога і нарадзілася шчас-нае тое дзяўчо. I ўзрадаваліся бацькі яе нараджэнню разам з усімі роднымі А праз колькі дзён наказалі хрысціць яе, і хрысцілі яе ў імя Айца, Сына і Духа Святога. I гадавала яе... More »
Сталася так, што хцівыя суседзі парасцягвалі нашы скарбы, прысвоілі нашы святыні, зрабілі ўсё, каб адбіць нам памяць, а цяпер, пасміхаючыся, часам кажуць: "А хіба ў вас нешта было? Ды каб не мы, вы б дагэтуль у лапцях хадзілі". Кім бы мы былі, "каб не яны", няхай кожны разважыць сам, прачытаўшы кніге.... More »
Да прыняцця хрысціянства продкі беларусаў прытрымліраліся паганскіх (язычніцкіх) веранняў, для якіх было характэрнае шматбожжа. Адным з галоўных багоў быў Пярун - бог грому і маланкі, дажджу, апякун вайсковай справы і княскай дружыны. І дагэтуль маланку ў Беларусі называюць перуном. Лічылася... More »
Шмат каму, напэўна, будзе нязвыкла сустрэць тут нетрадыцыйныя погляды і на "адзіны старажытнарускі народ", і на ўзнікненне Вялікага Княства Літоўскага, і на "залаты век" у гісторыі нашае дзяржавы, і на вуніі з Польшчай, і на расейскую акупацыю (вядомую як "уз'яднанне"), і, мабыць, на многае іншае. Ды... More »
"Няма больш занядбайнай дзедзіны ў сьветавой пісьменнасьці, як гісторыя паняволенных народаў", - гэтыя словы Вацлава Ластоўскага, напісаныя шмат гадоў таму, і сёння застаюцца для нас надзённымі. Знаходзячыся паміж суседзяў - учарашніх братоў па "сацыялістычным лагеры", якія шпарка адраджаюць сваю дзяржаўнасць... More »
Для разгляду пытаньня сацыяльнай генэалёгіі ідэі самабытнасьці Беларусі, а значыцца, і права беларусаў на дзяржаўную незалежнасьць стаўлю тэзу: гістарычны працэс - гэта сума ўчынкаў людзей, намеры якіх часта былі зусім іншыя, чым вынікі іх учынкаў (суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў гісторыі). На падмацаваньне... More »
Віцебск у эпоху ранняга сярэднявечча выступае як цэнтр вызначанай акругі: племянны ў дадзяржаўны перыяд і валасны ў складзе Полацкай зямлі (З 1021 г. пасля перадачы кіеўскім князем Яраславам Мудрым Віцебска разам з Усвятамі полацкаму князю Брачыславу Ізяслававічу). Галоўнымі яго функцыямі па дачыненні... More »
Нягледзячы на важнасць пытання пачаткаў Вялікага княства Літоўскага, ці не большым дасягненнем Ермаловіча з’яўляецца яго асвятленне полацкага перыяду ў гісторыі Беларусі. Тут Ермаловіч поўнасцю пачынальнік, бо ніхто да яго падобнай працы не напісаў. Пад пяром аўтара „Старажытнай Беларусі” ўпершыню наш... More »
Прафесійныя гісторыкі да выскачкаў-аматараў звычайна ставяцца з непавагай. Бываюць усё-такі аматары перад якімі застаецца толькі зняць шапку. Такім аматарам быў паэт Іван Ласкоў, які прымусіў моваведаў і этнолагаў задумацца над наяўнасцю фінскага субстрату ў этнагенезе беларусаў; такім быў і Мікола Ермаловіч.... More »
Сёньня, калі мы шмат гаворым пра "нацыянальнае адраджэньне", пра "адбудову нацыі", вельмі важна паддаць аналізу само паняцьце беларускасьці, паколькі паняцьце гэтае было катастрафічна звужана да паняцьця сялянскасьці, мужыцкасьці, вясковасьці. Звужанасьць паняцьця беларускасьці сталася псыхалягічнай... More »