- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Звыклі мы ў ранейшыя часы да вялікіх абшараў, да вялікіх цыфраў. Дзеля гэтага звыклі мы лічыць нашу бацькаўшчыну зусім невялікаю і няпрыметнаю па абшары яе тэрыторыі і па ліку яе насельнікаў. Пэўна, можа так яно і будзе, калі мы параўнаем Беларусь з так званымі «вялікімі» дзяржавамі, як, напрыклад, Вялікабрытанія, Нямеччына, Францыя з колёніямі, Кітай, былая Расія і г. д. Але будзе ня так, калі параўнаем Беларусь з такімі невялікімі дзяржавамі, як, напрыклад, Швайцарыя, Данія, Вэльгія, Голяндыя, Літва, Латвія, Эстонія і г. д.