be
Беларуская мінуўшчына 5/1996

Беларуская мінуўшчына 5/1996

Гісторыка-публіцыстычны ілюстраваны часопіс

То быў нядобры знак. Так лічылі ўсе жыхары града Жоўны - ад простага пасынка ў князёвай дружыне да самога князя князёў ліцьвінскіх Жывінбуда. Сярод яснага дня на вачах люду, як лятавец, зляцеў з неба чорны каршук на галубоў, што сядзелі пасярод двара князёвых харомаў. Вострыя кіпцюры драпежніка ўпіліся ў белую галубку, і ў паветры растаў яе перадсмяротны ўскрык. Каршук панёс у кіпцюрах сваю здабычу. К вечару пра гэта ведалі жыхары града. І ў мірныя дні нічога добрага не вяшчала такая падзея, а цяпер і зусім. Вёў сваю раць князь рускі Яраслаў на зямлю Літоўскую. Віжы, якія прыйшлі з-пад Пінска, казалі, што русаў раць незлічоная, браня на іх моцная, коні пад імі сытыя, зброя ў іх вострая. Два гады таму хадзіў князь рускі на яцвягаў. На мячах сваіх неслі русы новага бога - Хрыста, бога, які дазволіў сябе раскрыжаваць. Князі родаў ліцьвінскіх і лепшыя людзі з'ехаліся да князя Жывінбуда на веча. Вечарам, пакуль не зайшло сонца, сотні ліцьвінскіх віцязяў сабраліся перад пагоркам, на якім знаходзілася выкладзеная каменем пляцоўка, дзе пад адкрытым небам стаялі стоды багоў. Перад стодам бога грому Перуна, які быў выразаны з дрэва ў выглядзе барадатага мужчыны, з маланкай ва ўзцятай правай руцэ, гарэла ахвярнае полымя Зніч. Шмат стагоддзяў таму запалілі жрацы гэты агонь і не давалі яму згаснуць. А вакол свяцілішча палыхала восем вогнішчаў. Чакалі ваяры, калі выйдуць да іх князі. І вось выйшлі яны з храма.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Камітэт па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1996
  • Рэдактар: Лойка Леанід
  • Выдавец: Камітэт па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
  • Памеры: 80 с.: іл., 27см
  • Кнігазбор: Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: B-222.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org