Гапееў Валеры

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982 — 1984 гг.). Пасля працаваў на «Інтэграле» наладчыкам.

У 1992 г. пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе: токар, аператар станкоў з ЧПУ, інжынерам. У гэты ж час пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць» у 1995 годзе. Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке» у 1994 г.. Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта.

У 1995 г. быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 г. перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Цяпер працуе ў рэдакцыі раённай газеты адказным сакратаром.

Жанаты, сын нарадзіўся ў 1989 г., дачка — ў 1998 г.

 

Гапееў Валеры :: Выданьні

pdf
Дзеяслоў, 57

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

57

Астравец Сяргей, Кватэра з відам на Свіслач. Рэцэнзія на кнігу Аляксандра Лукашука “Сьлед матылька. Освальд у Менску” Бакач Алесь, Пад поўневым святлом. Вершы Безмацерных Кацярына, Такія розныя сусветы. Гутарка з мастакамі Віктарам Нямцовым і Раісай Сіплевіч Вішнёў Зміцер, Скандынаўскі куфар. Вершы Галубовіч Леанід, “Пры святле адзінокай здагадкі”. Слова пра Уладзіміра Марука Гапееў Валеры, Мы нікому пра гэта не... Болей »


pdf
Маладосць, 10 (695) 2011

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

10 (695) 2011

АРЦЮХ Зміцер, Напамін. Вершы ВЯРОЎКІН Алесь, Кароткія апавяданні ГАПЕЕЎ Валерый, Трафік для паэта. Аповесць Дзянісава Святлана, «Чаму гэта здарылася са мной?..» Жвалеўскі Андрэй, Пастарнак Яўгенія, Гімназія № 13. Раман-казка. Працяг Караткевіч Уладзімір, Браслаўе КРЫВАШЭЙ Дзмітрый, МАЛЬДЗІС Адам, Краязнаўчы даведнік. Літаратурныя мясціны Беларусі. Працяг ЛЮБЯНСКАЯ Ірына, Дакрануцца душою Радван Ян... Болей »


pdf
Маладосць, 9 (682) 2010

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

9 (682) 2010

У нашым часопісе неаднойчы друкаваліся «Дзённікі…» пісьменнікаў, у якіх чыталася штодзённае жыццё з усім тым, што адбывалася, вядома ж, з адпаведным каментарыем і сваім бачаннем жыцця, падзей, ды і творчага люду таксама. Асабіста я ніколі нічога не запісвала ў дзённік — што называецца, усё ў памяці, адкуль, калі нешта трэба, возьмеш і дастанеш! Вось і ў гэтым нумары вельмі карціць згадаць Навума Зіноўевіча Кісліка, і не толькі таму, што... Болей »


pdf
Маладосць, 12 (649) 2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

12 (649) 2007

* Змест часопіса «Маладосць» за 2007 год * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Снежань * БАРАВІКОВА Р., «Што год наступны нам рыхтуе...» * БЕЛЬСКАЯ Ірына, «Над зоркамі ёсць вышыня...» * ВЕРЦІХОЎСКАЯ Марыя, Адкрыты ўрок, або Знесеныя ветрам * ГАПЕЕЎ Валерый, Ведзьміна тоня * ГАРАДНІЦКІ Яўген, Шлях вучонага і пісьменніка * ГАРЭЛІКАВА Таццяна, Хутка яснела неба. * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі. * З... Болей »


pdf
Маладосць, 11 (648) 2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

11 (648) 2007

"Любоў нябёсы над табой трымае..." У назву гэтага свайго невялічкага допісу я вынесла радок з верша вядомай нашай пісьменніцы * «ЗНАЁМАЯ МАРА — ПАЕХАЦЬ У БРЭСТ» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Лістапад * ПРАГА АКТУАЛІЗАЦЫІ. Да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа * БАРАВІКОВА Р., «Любоў нябёсы над табой трымае...» * Вабішчэвіч Віктар, «Прыпыніся, вецер, на хвілінку...» * ГАПЕЕЎ Валерый, Ведзьміна тоня. * ГР... Болей »


pdf
Полымя, 09(935)2007

Полымя

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

09(935)2007

* Легенды ХХ стагоддзя. Максім Танк. * Метрыка літаратурная * ГАПЕЕЎ Валерый, Кропка на карце * ІСАЕНКА Уладзімір, У сэрцы Палесся * КАЗЛОВА Вольга, Мой хросны бацька * КАМЕЙША Казімір, Хутар Няшота. Боль вясны маёй. Шлях, які не пройдзеш двойчы. Восеньскае. Нізок. ***На новы лад перавяла... ***Сцежкамі аж на край свету... ***«Адвязі мяне ў лета!»... * КАНДРАТАЎ Мікола, ***Твой голас нечакана сціх... Ноч пе... Болей »


Маладосць, 06 (643) 2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

06 (643) 2007

“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск. Болей »


video
Гапееў Валеры, Праклён

Праклён

фрагмент рамана чытае Валер Гапееў

Гапееў Валеры

Адвечная тэма барацьбы Святла і Цемры у рамане “Праклён” набывае канкрэтныя рысы. Гэтае змаганне ніколі не спынялася, гісторыя яго роўная гісторыі чалавецтва. Выбар, па якім мы аказваемся на тым ці іншым баку, аднойчы рабіць кожнаму з нас, што напаткае і галоўных герояў рамана. Містычнае ў рамане “Праклён” не проста пераплецена з рэальнасцю, але становіцца самастойная часткай, без якой не можа існаваць цэласнасць жыцця. Старажытныя артэ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [3-3]   Наступная   Апошняя