- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982 — 1984 гг.). Пасля працаваў на «Інтэграле» наладчыкам.
У 1992 г. пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе: токар, аператар станкоў з ЧПУ, інжынерам. У гэты ж час пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць» у 1995 годзе. Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке» у 1994 г.. Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта.
У 1995 г. быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 г. перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Цяпер працуе ў рэдакцыі раённай газеты адказным сакратаром.
Жанаты, сын нарадзіўся ў 1989 г., дачка — ў 1998 г.
– Ты можаш мяне пакінуць у спакоі хоць на гадзіну? – Лёшка не адвёў позірк ад манітора ў бок маці, якая прыпынілася ля яго, сказаў спакойна, але з нейкім металічным прысмакам, якога маці раней не чула. І таму яна ўтрапёна глядзела на сына, ніяк не чакаючы такога тону. – Ну, чаго ты маўчыш? – працягнуў... Болей »
Увесь чэрвень паліла сонца. Кацярына за вечар выцягвала са студні да 20 вядзёр вады – усё палівала, і палівала: градкі з агуркамі, клубніцамі, памідоры ў цяплічцы. Напачатку балелі нясцерпна рукі, спіна, але тыдні за два ўцягнулася, свой распарадак устанавіўся: праполка зранку, потым гатаванне абеду... Болей »
Я адкінуўся на спінку стула і ўтаропіўся ў манітор ноўтбука. Гэта тое, што я змагу заўтра пакласці перад рэдактарам. Да гэтага я выціснуў са здарэння ўсё, што мог: што Віктар і Дэвід во сем гадоў жылі мірна побач; што абодва былі закаранелыя халасцякі; што Віктар пра-цаваў праграмістам і быў паважаным... Болей »
Жанчыну бабулькай нельга было назваць, хоць відаць было, што ёй за 70 – высахлы маршчыністы твар, сівыя, аж белыя валасы. Апранута яна была зграбна і годна. Так выглядаюць вясковыя настаўніцы-пенсіянеркі: з інтэлігентнасцю ў паставе, якая не знікла нават за гады іх няпростага вясковага жыцця, калі... Болей »
З працы зайшоў да сябра, паправіў яго сістэму ў камп’ютары, вяртаўся дамоў ускраінай горада. І пабачыў невялічкі магазінчык, заціснуты між двух прыватных дамоў. Шыльда здзівіла: «Магазін згубленых рэчаў». Адразу ўспомніў пра сваю любімую ручку. Чарнільную. Яна была цяжкая, металічная, але зручная. Пяро... Болей »
Мы сустрэліся абодва маладыя: я – малады аўтар, а ён – проста малады чалавек. Ён сядзеў у зале чакання і чытаў кнігу. Ля яго было вольнае месца, я падсеў, крадком зазірнуў, што ён чытае. Аказалася, гэта таўсценная кніга ў яго руках мела назву «Эстэтыка і літаратурная крытыка» Пятра Вяземскага. Але чытаў... Болей »
Гад! Вырадак няшчасны! Ты яшчэ пашкадуеш… Генку душыла злосць – адчайная, бездапаможная. Ён у які раз праверыў пошту – нічога, толькі спам, няма ліста ад Віцькі, няма… Набрыдзь… Аська ў ігноры, на форуме Генка забанены назаўжды, нумар тэлефона Віцька змяніў, у офісе Генку пасылаюць далёка. Гніда! Прысмактаўся... Болей »
Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае... Болей »
Ну як, табе падабаецца? Ды ведаю я, што не з маім голасам... Слухай, ты на фінальнай гульні будзеш ад газеты? А капітана нашага сфатаграфуеш? Давай, ты мне абяцаў, што здымак Ірыны будзе на першай старонцы. Хто, мы прайграем?! Ну не, прайграць мы не можам ніяк. Гэта гульня – як заключны акорд песні.... Болей »
Трафік (траф) – колькасць прынятай ці перададзенай інфармацыі ў Інтэрнэце. Таксама колькасць наведвальнікаў (юзераў) таго ці іншага рэсурса (сайта).Адалт – усё, што звязана з «дарослымі» тэмамі ў Інтэрнэце: эротыка, секс, парнаграфія. Адалт-трафік – частка карыстальнікаў рэсурса, якая свядома выбірае... Болей »