be

Гапееў Валеры

Гапееў Валеры

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982 — 1984 гг.). Пасля працаваў на «Інтэграле» наладчыкам.

У 1992 г. пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе: токар, аператар станкоў з ЧПУ, інжынерам. У гэты ж час пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць» у 1995 годзе. Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке» у 1994 г.. Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта.

У 1995 г. быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 г. перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Цяпер працуе ў рэдакцыі раённай газеты адказным сакратаром.

Жанаты, сын нарадзіўся ў 1989 г., дачка — ў 1998 г.

Гапееў Валеры. Выданьні

Літаратурная Беларусь 7 (107) 2015
pdf

Літаратурная Беларусь 7 (107) 2015


Даводзілася чуць шмат папрокаў да першай аповесці з гэтай кнігі — маўляў, недалужная кампазіцыя, хаос, недапрацаваныя матывы і г.д. Усё гэта праўда. Толькі ў выпадку з «маладымі пісьменнікамі» гэта назавуць смелым эксперыментам, нават калі гэта ломка дзеля ломкі. А калі чалавек з даробкам зробіць нешта... Болей »

Маладосць 7 (728) 2014
pdf

Маладосць 7 (728) 2014

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Дагэтуль яшчэ можна знайсці невядомыя аўтографы Купалы, Коласа, Багдановіча, а тыя пісьменнікі, якім менш пашчасціла з міфалагізацыяй і бронзавымі пастаментамі, наогул застаюцца ў глыбокім падполлі, амаль не даследуюцца і прышпільваюцца толькі праз коску – як падмацаванне да чыйгосьці чарговага абагульнення... Болей »

Маладосць 10 (719) 2013
pdf

Маладосць 10 (719) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Калі б ад самага пачатку апавядаць вам па парадку, як казаў наш класік, то ніяк не выпадае не адзначыць, што ідэя гэтага нумара належыць увогуле не часопісу «Маладосць», а спадарыні Але Мяснянкінай, намесніку дырэктара па навуковай працы Брэсцкай абласной бібліятэкі. Выказаная рамантычна прыгожым, ледзь... Болей »

Дзеяслоў 61
pdf

Дзеяслоў 61

Літаратурна-мастацкі часопіс

Першы тралейбус пах свежавымытым жалезам і ранішнім халадком . У ранішнім халадку плаваў водар пралесак, бо пачыналася вясна. Пралескі, трохі падвялыя, ляжалі на заднім, запырсканым вадой сядзенні. Кандуктарка глядзела на іх і ўсміхалася.... Болей »

Дзеяслоў 57
pdf

Дзеяслоў 57

Літаратурна-мастацкі часопіс

Астравец Сяргей, Кватэра з відам на Свіслач. Рэцэнзія на кнігу Аляксандра Лукашука “Сьлед матылька. Освальд у Менску” Бакач Алесь, Пад поўневым святлом. Вершы Безмацерных Кацярына, Такія розныя сусветы. Гутарка з мастакамі Віктарам Нямцовым і Раісай Сіплевіч Вішнёў Зміцер, Скандынаўскі... Болей »

Маладосць 10 (695) 2011
pdf

Маладосць 10 (695) 2011

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

АРЦЮХ Зміцер, Напамін. Вершы ВЯРОЎКІН Алесь, Кароткія апавяданні ГАПЕЕЎ Валерый, Трафік для паэта. Аповесць Дзянісава Святлана, «Чаму гэта здарылася са мной?..» Жвалеўскі Андрэй, Пастарнак Яўгенія, Гімназія № 13. Раман-казка. Працяг Караткевіч Уладзімір, Браслаўе КРЫВАШЭЙ... Болей »

Маладосць 9 (682) 2010
pdf

Маладосць 9 (682) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

У нашым часопісе неаднойчы друкаваліся «Дзённікі…» пісьменнікаў, у якіх чыталася штодзённае жыццё з усім тым, што адбывалася, вядома ж, з адпаведным каментарыем і сваім бачаннем жыцця, падзей, ды і творчага люду таксама. Асабіста я ніколі нічога не запісвала ў дзённік — што называецца, усё ў памяці... Болей »

Маладосць 12 (649) 2007
pdf

Маладосць 12 (649) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Змест часопіса «Маладосць» за 2007 год * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Снежань * БАРАВІКОВА Р., «Што год наступны нам рыхтуе...» * БЕЛЬСКАЯ Ірына, «Над зоркамі ёсць вышыня...» * ВЕРЦІХОЎСКАЯ Марыя, Адкрыты ўрок, або Знесеныя ветрам * ГАПЕЕЎ Валерый, Ведзьміна тоня * ГАРАДНІЦКІ... Болей »

Маладосць 11 (648) 2007
pdf

Маладосць 11 (648) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

"Любоў нябёсы над табой трымае..." У назву гэтага свайго невялічкага допісу я вынесла радок з верша вядомай нашай пісьменніцы * «ЗНАЁМАЯ МАРА — ПАЕХАЦЬ У БРЭСТ» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Лістапад * ПРАГА АКТУАЛІЗАЦЫІ. Да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа * БАРАВІКОВА Р., «Любоў... Болей »

Полымя 09(935)2007
pdf

Полымя 09(935)2007

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

* Легенды ХХ стагоддзя. Максім Танк. * Метрыка літаратурная * ГАПЕЕЎ Валерый, Кропка на карце * ІСАЕНКА Уладзімір, У сэрцы Палесся * КАЗЛОВА Вольга, Мой хросны бацька * КАМЕЙША Казімір, Хутар Няшота. Боль вясны маёй. Шлях, які не пройдзеш двойчы. Восеньскае. Нізок. ***На новы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org