be
epub

Туман

Гапееў Валеры
Апавяданне

Цішыня... Яна цяпер такая, як ніколі. Не такая, як увесну — звонкая, крохкая, бы шкляная. Не такая стомленая, як улетку і не такая, як зімой — насцярожаная, гатовая падхапіць, разнесці па збялелых абшарах самы ціхі хрумст снегу пад нагой. Гэта восеньская цішыня... Яна ахутвае наваколле, глушыць гукі і крокі, ахінае спакоем, развагай, нетаропкасцю. Сівы туман, што нават і рукой крануць можна — такія буйныя на выгляд кроплі плаваюць немітусліва ў паветры, — бы і ёсць гэтая цішыня. Ён шчыльна прыціскаецца да самай зямлі, хавае не толькі гукі, а і крыніцы гэтых гукаў, і нябачная галінка бязгучна ламаецца пад нагой — ты гэта і адчуваеш, але не чуеш. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Гапееў Валеры
  • Дата выхаду: 2022
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2002 by Валеры Гапееў; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гапееў Валеры, Пастка на рыцара. Аповесць, апавяданні; для дзяцей сярэд. i ст. шк. узросту. — Мінск: Юнацтва, 2002, 191 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org