- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пакаленне вайны – трэцяя кніга тэтралогііі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”. Кніга ахоплівае перыяд вайны і акупацыі – 1939-1944 гады. Так, як і папярэднія часткі тэтралогіі, яна базуецца на ўспамінах сведкаў мінулых гадоў і мінулых здарэнняў. Людзі, чыя памяць захавана на старонках кнігі, у часы вайны былі падлеткамі, часам, нават, дзяцьмі. Іх успрыняцце свету і моцныя перажыванні, звязаныя з акупацыяй, напаўняюць кнігу эмоцыямі і скрайнымі пачуццямі. Успамінаючы падзеі 1939-1944, з перспектывы сённяшняга дня, героі кнігі бачаць усе хібы, усе памылкі, усё тое, чаго можна было пазбегнуць, калі б на тыя часы мець сённяшні розум, але, зразумела, гэты сённяшні розум і сфарміраваўся дзякуючы тым, ужо далёкім сёння, падзеям. Кніга падзелена на часткі згодна з храналогіяй падзей. Першыя ўспаміны датуюцца вераснем 1939 года – пачаткам вайны. Савецкая акупацыя, нямецка-савецкая вайна, нямецкая акупацыя – кожнай з частак прыпадаюць свае ўспаміны, свае адносіны да тых ці іншых падзей, свае спадзяванні на лепшую будучыню.