Снарская Іна

Іна Снарская нарадзілася ў горадзе Полацку 7 сакавіка 1965 года. Скончыла Новополацкі палітэхнічны інстытут(будаўнічы факультэт) і Палтаўскі дзяржаўны педагагічны універсытэт імя В.Г.Караленка (філалагічны факультэт). З 1987 года жыве на Украіне. Працуе рэдактарам тэлебачання Палтаўскай абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Лтава”. Аўтар 200 перадач і дакументальных фільмаў, 6 паэтычных зборнікоў: “Пацеркі”, “Пачакай, мая птушка…”, “Лясная панна”, “Кветка гарынь”, “Дзьве зямлі – дзьве долі”, “Верасовыя песьні зары”. Член Саюзу беларускіх пісьменнікаў, Нацыянальнай спілкі пісьменнікаў Украіны, Нацыянальнай спілкі журналістазў Украіны. Лауреат літаратурна-мастацкіх прэмій: Францішка Скарыны (Беларусь), Васіля Сіманенкі, Івана Катлярэўскага, Леаніда Бразава (Україна). Вершы Іны Снарскай перакладаліся украінскай, румынскай, польскай, англійскай мовамі.

 

Снарская Іна :: Выданьні

Снарская Іна, Вогнепаклонніца

Вогнепаклонніца

Паэзія

Снарская Іна

“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога. З дапамогай ранішняга, па-дзіцячаму светлага вобразу Іна Снарская раскрывае сваю “агнявую”, сонечную натуру, дзе, нягледзячы на ўсе выпрабаванні лёсу, яна застаецца вернай парадам дзеда-каваля: “Паддай агню, не падай духам,... Болей »


Снарская Іна, Ад сэрца да сэрца - дарога...

Ад сэрца да сэрца - дарога...

Снарская Іна

“Ад сэрца да сэрца - дарога...” - сёмая кніга паэзіі беларуска-украінскай пісьменніцы Іны Снарскай, у якой аўтарка адкрывае чытачу тое сакравеннае, што хвалюе яе душу. Дарогі, дрэвы, карані - тры часткі, тры цыклы, тры архетыпы ўспрымання свету. Разам яны - адно цэлае. Ва ўласцівай паэтцы метафарычнай форме яна гаворыць пра любоў: да Бога, Радзімы, родных і дарагіх людзей, жыцця. Яе дарога “зазямлілася з двух бакоў”: Беларусь та Україна... Болей »


Снарская Іна, Верасовыя песні зары

Верасовыя песні зары

Снарская Іна

У збірці сучасної білоруської поетеси, яка живе в Україні і пише рідною мовою, найбільш повно представлено її поетичний доробок. Це – громадянська, філософська та інтимна лірика. В окремому розділі паралельно з авторськими творами подано поетичні переклади українською мовою, здійснені українськими поетами. Болей »


Снарская Іна, Дзве зямлі – дзве долі

Дзве зямлі – дзве долі

Снарская Іна

Інна Дідик-Снарська народилася у місті Полоцьку (Білорусь). Скінчила Новополоцький політехнічний інститут та Полтавський державний педагогічний університет імені В.Г.Короленка. Живе у Полтаві. Працює редактором телебачення обласної державної телерадіокомпанії “Лтава”. Автор близька 150 телевізійних передач та документальних фільмів. Член Спілки письменників Білорусі, Національних спілок письменників та журналістів України. Лауреат літер... Болей »


Снарская Іна, Кветка Гарынь

Кветка Гарынь

Вершы

Снарская Іна

Кветка Гарынь — чарадзейная лясная кветка. Пяшчотная і мужная, яна гарыць - не згарае, пераадольвае спякотнае лета і лютую зіму, нішчыць праклёны і самотнасць, абыякавасць і няшчырасць. Гэта чароўная кветка ведае мову птушак і ветру, галінак дрэў і збажыны. Кветка Гарынь загаворвае хваробы і загойвае раны душы. А расце яна на «срэбным узмежку» сэрца паэта. Іна Снарская — выхаванка Полацка і жыхарка Палтавы. Яе кніга «Кветка Гарынь» — уд... Болей »


Снарская Іна, Лясная панна

Лясная панна

Вершы

Снарская Іна

Іна Снарская — выхаванка Полацка, а жыхарка Палтавы. Паэтка жыве жыццём суседняе дзяржавы, знаходзіцца ў залатой стыхіі ўкраінскае мовы, але сны свае бачыць па-беларуску і вершы складае таксама па-беларуску... Гэта кніга — удзячнасць беларуска-ўкраінскаму свету. Я чытаў гэтую кніжку і нібыта піў віно; я хваляваў¬ся, як грэшнік, які ніколі не стане праведнікам... Вершы спадарыні Снарскай — поле душы, у якім няма закалыханай гармоніі, у я... Болей »


Снарская Іна, Пачакай, мая птушка...

Пачакай, мая птушка...

Вершы

Снарская Іна

Іна Снарская — палачанка, удзячная наступніца сваіх вальнадумных продкаў. Так сталася, што па волі лёсу яна апынулася на Украіне, а светлы вобраз Беларусі стаў яе паратункам у мроях. Туга па Радзіме дамінуе ў паэзіі Іны. Гэтым пачуццём яна гоіць свае раны. З ім перамагае жыццёвыя і творчыя навалы. Стылія народнай паэзіі і сувязь з беларускім фальклорам, тонкі лірызм і філасофскае асэнсаванне Сусвету — усё гэта у паэзіі І. Снарскай. Болей »


Альманах Беларус, 2013

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Год хоць і трынаццаты, але нумар сёмы, а значыць, шчасьлівы. Шчасьлівы ён не таму, што сёмы, а таму што перайшоў ужо тую мяжу, якую большасьць беларускіх праектаў не пераадольвае. Прычынаў такога стану рэчаў шмат, і яны наўпрост зьвязаныя з агульным станам беларускіх суполак у сьвеце. Якраз у час, калі да выданьня рыхтаваўся сёмы нумар альманаху, мне пашанцавала быць на Шостым Зьезьдзе Беларусаў Сьвету ў Менску. Таму, але ў першую чаргу... Болей »


Альманах Беларус, 2011

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Шаноўныя сябры! Дзякуючы Вашай зацікаўленасьці і ахвярнасьці сталася магчымым гэтае выданьне. Усім Вам асобнік альманаху будзе дасланы ў першую чаргу адразу ж пасьля выхаду з друку. Далейшы выхад літаратурнага альманаху ў сьвет будзе абумоўленамі двума чыньнікамі: прысутнасьцю ў замежжы беларускіх літаратараў, што хацелі б надрукаваць свае творы ў гэтым выданьні, а таксама зацікаўленасьцю і падтрымкаю чытачоў. Мяркуючы па той зацікаўлен... Болей »


Альманах Беларус, 2010

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя