- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Ад сэрца да сэрца - дарога...” - сёмая кніга паэзіі беларуска-украінскай пісьменніцы Іны Снарскай, у якой аўтарка адкрывае чытачу тое сакравеннае, што хвалюе яе душу. Дарогі, дрэвы, карані - тры часткі, тры цыклы, тры архетыпы ўспрымання свету. Разам яны - адно цэлае. Ва ўласцівай паэтцы метафарычнай форме яна гаворыць пра любоў: да Бога, Радзімы, родных і дарагіх людзей, жыцця. Яе дарога “зазямлілася з двух бакоў”: Беларусь та Україна аб’ядналіся ў сэрцы, спляліся карэннем. І як птушкі ляцяць у вырай, а пасля зноў вяртаюцца дадому, так і паэзія Іны Снарскай пераадольвае кардоны і час. Бо ад сэрца да сэрца - дарога...