- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
– Іна, прачынайся, – гаворыць дзядзька Міхась і свеціць на мяне ліхтарыкам. – Пойдзем глядзець, якія ў поўні вочы. – Добра, пойдзем, толькі я яшчэ хвілінку пасплю, – гавару я спрасоння сіплым голасам і нацягваю на галаву коўдру. Ліхтарык мяне асляпляе. Гэта непрыемна нават у сне. – Давай хуценька, а то поўню закрыюць хмаркі і мы нічога ўжо не пабачым, – шэпча проста ў вуха дзядзька Міхась і казыча мой вялікі палец на правай назе, які вытыркнуўся з-пад коўдры. Мне лоскатна, і сон некуды знікае. (фрагмент)