Кандрацюк-Свярубская Ганна

Нарадзідася у 1965 годзе ў сям’і Яна і Мар’і (з дому Міхалевіч) у прыпушчанскай мясціне Кутлоўка, непадалёк мястэчка Нарва. Вялікі ўплыў на яе меў дзед Сцяпан — жывая крыніца казак, былляў і легендаў. У Кутлоўцы знаходзіцца сем курганаў з ХІ-ХІІІ стагоддзяў. Тут жа захаваўся стары фрагмент Бельскай пушчы, вядомы як урочышча Ботвінуўшчына. Старажытны дух месца, пушча, навакольныя багны з ашаламляючым багаццем лекавых раслін спрыялі метафізічным практыкам

— Калі я была малая, я думала, што ўсе самотныя жанчыны ў свеце займаюцца магіяй, — успамінае аўтарка “Царскай трызны”. — Я сама, будучы дзіцём, навучылася збіраць лекавыя расліны, каменні, рэчы ды стасаваць іх у хваробах. У маёй сям’і жанчыны замаўлялі зубы. Апошняя з роду, Матрона, так і не разгарнула поўнасцю свайго таленту, яе выдалі замуж за працавітага хлопца з Тыневіч.

Пачатковую школу закончыла ў Ласінцы. Пасля вучылася ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы. У 1984 годзе паступіла ў Варшаўскі універсітэт на адзяленне русістыкі і прыкладной лінгвістыкі, якое закончыла паспяхова ў 1991 годзе. Тэма магістэрскай дысертацыі: "Этыка і эстэтыка ў паэзіі Наталлі Арсенневай".

З 1993 года працуе журналісткай тыднёвіка “Ніва”, дзе вядзе рубрыку для дзяцей і моладзі “Зорка”.

— Час, у якім мне прыйшлося працаваць, паказаўся самым складаным у гісторыі газеты. Кожны год мы рэальна адчувалі пагрозу ліквідацыі. Нашыя крыніцы творчасці — беларуская мова і дабрыня — таксама высыхаюць у маланкавым тэмпе. Усякая пашана для слова і этнічнага сваяцтва страціла значэнне. Я пішу, бо адчуваю подых постіндустрыяльнай рэчаіснасці, дзе чутны і наш голас лясоў. Іду следам сваіх пушчанскіх прабабак. Усе мае рэпартажы-доследы, апавяданні, песні ў вялікай ступені маюць тэрапеўтычны характар. Гэта я адучваю на самой сабе...

Ганна Кадрацюк — аўтарка кніжкі пра забытага музыканта з Сакольшчыны Яна Тарасевіча — W stronę Tarasiewicza” (Беласток 2002 г. і другое выданне ў 2004 г.). У 2006 паказаўся яе аўтарскі кампакт-дыск „Журылася Катэрына”, на якім 13 старажытныя песні з яе роднай хаты і наваколля. Песні Ганны Кандрацюк паслужылі як музычная ілюстрацыя для фільмаў Яна і Бажэны Валенцікаў пра Белавежскую пушчу.

У 2007 г. выйшаў зборнік апавяданняў „Царская трызна”, метафізічны том, які сам па сабе з’яўляецца лірычна-магічным і грамадскім абласкаўленнем-заклінаннем смерці...

— Гэтая кніжка вызваліла мяне ад маніякальных думак пра смерць і канчыну, — прызнаецца аўтарка. – Я нарадзілася, дарастала і жыла ў яе змрочным ценю.

Ганна Кандрацюк апублікавала ў “Ніве” больш за сотню літаратурных рэпартажаў з Падляшша, Беларусі, Украіны, Латвіі, Літвы, Малдовы, Славакіі, Канады. Яе творы перакладзены на польскую і англійскую мову.

Спявае, размаўляе і сніць на мове дзяцінства — на старажытным падляшскім дыялекце з Кутлоўкі.

Жыве ў Беластоку.

 

Кандрацюк-Свярубская Ганна :: Выданьні

Кандрацюк-Свярубская Ганна, Царская трызна

Царская трызна

Кандрацюк-Свярубская Ганна

Аповеды, сабраныя ў кнізе чытаюцца лёгка, але пакідаюць у душы сум, сум па тым, што адыходзіць, што прамінае, што, спяшаючыся паспець за поступам цывілізацыі, губляем. Пры чым губляем назаўсёды і беспаваротна. Беларуская падляшская вёска з жыхарамі, якія лічаць сябе праваслаўнымі, а ў сэрцах хаваюць язычаства. Сапраўднае адлюстраванне гэтай вёскі, яе жыхароў, іх вераванняў і забабонаў. Кніжка, насамрэч пра смерць, пра паміранне, з усі... Болей »


Kondratiuk Handzia, Žuryłasie Kateryna

Žuryłasie Kateryna

Mojê piêśni od lêsa, bołota i od reki Narvy

Kondratiuk Handzia

Hanna Kondratiuk narodziłasie ū 1965 u Kutłôūcy. Pracuje žurnalistkoju ū biełoruskuj gazeci „Niva" ū Biełostoku. Napisała knižku pro Jana Tarasieviča — zabytoho biełoruskoho kompozytora. Болей »


Kondratiuk Hanna, W stronę Tarasiewicza

W stronę Tarasiewicza

Kondratiuk Hanna

23 września 1893 w Sokółce w rodzinie Marii i Aleksego Tarasiewiczów jako czwarte z kolei dziecko rodzi się Jan, ochrzczony następnie w obrządku prawosławnym. Ojciec jest podpułkownikiem armii carskiej, bohaterem wojny rosyjsko-tureckiej. Pochodzi ze szlachty z guberni mińskiej. Matka jest katoliczką, wywodzi się ze starego szlacheckiego rodu Kuszelów. 1893-1900 — Z uwagi na profesję ojca rodzina często zmienia miejsce zamieszkania: Sok... Болей »