- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі я пазнаёмілася з Анатолвм Сысам у яго мінскай кватэры паэту балелі эубы. Каб пагасіць боль ён прапанаваў напіцца віна, а пасля з дзіўнай асалодай апавядаў пра азвярэлага міліцыянта. Асілак спачатку зваліў паэта з ног, а пасля стаптаў чаравікам галаву. Жахлівае эдарэнне не дазволіла нам сустрэцца на Радзіме паэта, якая займае найглыбейшае месца ў яго творчасці. Пасля шасці гадоў разам з Мірай Лукшай мы паехалі ў Гарошкаў, каб сустракаць на могілках дзень народзінаў Анатоля. Кніжка нарадзілася ад сустрэчы з сёстрамі паэта, яго сваякамі, аднафамільцамі, сябрамі і аднавяскоўцамі Усім ім наш нізкі паклон Творчасць Анатоля Сыса (1959-2004) усё не можа прабіцца на афіцыйны кніжны рынак. За жыцця выйшлі яго тры паэтычныя тамы „ Агмень ” (1988), „Пан Лес” (1989), „Сыс” (2002). Пасля смерці паказаліся яшчэ два зборнікі: „Лён” (2007).