- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая незвычайная кніга нарадзілася падчас падарожжаў журналісткі беластоцкага тыднёвіка„Ніва"Ганны Кандрацюк-Свярубскай да вытокаў апетай беларускімі класікамі славутай Прыпяці. Аказваецца, каб патрапіць у свет адкрыццяў і дзівосаў, не абавязкова выпраўляцца за далёкія моры ды акіяны. Чароўнае, казачнае, неверагоднае і абсалютна невядомае нам Палессе агаломшыць вас сваёй фантастычнай рэальнасцю і магічнай аўтэнтычнасцю. Яно зусім побач, аднак мы зусім нічога не ведаем пра мінулае і сённяшняе жыццё ягоных жыхароў, іх мову і звычаі, што захаваліся з даўніх часоў да нашых дзён. Дзякуй спадарыні Ганне за гэтую мудрую і захапляльную журналісцкую вандроўку і знаёмства з найцікавейшым ды найпрыгажэйшым краем, такім блізкім нам і прыцягальным. (Барыс Пятровіч)