be

Пошук

"zmitrok-byadulya-w-vnu-i-shkole" Вынікі:
Змітрок Бядуля ў ВНУ i школе
pdf

Змітрок Бядуля ў ВНУ i школе

Вучэбна-метадычны дапаможнік

Даецца жыццёвы i творчы шлях З.Бядулі, раскрываюцца яго погляды на дзіцячую літаратуру, грамадзянскі пафас апавяданняў, песенная i музычная інструментоўка вершаў. Аналізуюцца казачная аповесць «Сярэбраная табакерка», асаблівасці выкарыстання пісьменнікам сюжэтаў народных казак, раскрываецца ix роля ў... Болей »

Вершы
epub

Вершы


Бядуля Змітрок

Неба беларускай літаратуры на самым пачатку XX стагоддзя ярка асвятлілася цэлым сузор’ем незвычайных талентаў. Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі. Якраз у гэтым шэрагу славутых імён стваральнікаў новай беларускай літаратуры вельмі заслужана згадваецца літаратуразнаўцамі... Болей »

Салавей
epub

Салавей

Аповесць
Бядуля Змітрок

Вясна. Дазваляецца чытачу маляваць вясну па свайму густу. Салоўка спявае. Ці варта чапаць гэту маленькую шэрую птушачку? Яна сваімі спевамі давала натхненне (як даўней гаварылі) песнярам усіх краёў зямлі. Пакаленне за пакаленнем ткала шматмільную плахту вякоў, а салоўка ўсё спяваў ды спяваў, дыктаваў... Болей »

Злодзей
epub

Злодзей

Апавяданне
Бядуля Змітрок

Невядома было, ці ўжо зайшло сонца ці не, бо густыя хмары агарнулі ўсё неба, і цемра абхапіла абшар палёў пад касагорам. Была нейкая парнасць, як перад дажджом. Па камяністай дарозе скрыпелі вазы з снапамі. Людзі са спешкай вазілі на гумны жыта з поля. Чутно было, як на азяродах гаманілі ды крычалі:... Болей »

Летапісцы
epub

Летапісцы

Апавяданне
Бядуля Змітрок

Душная цёмная ноч. Міронава сям’я спіць у пуні на свежым сене. Не спіцца толькі двум: старому дзеду Мірону і яго васьмігадоваму ўнуку Андрэю. Дзед думае цяпер, як ухітрыцца найцішэй выйсці з пуні, каб нявестка не пачула, ды напісаць ліст сыну ў Амерыку. Андрэйка трымае ў руках лазовую свісцёлку, якую... Болей »

Буслы
epub

Буслы

Апавяданне
Бядуля Змітрок

— Буслы прыляцелі! Відаць, ужо і сапраўды вясна, — казалі хомінцы, — во, прынамсі, павесялее ў нас! Буслы былі — сям’я вапеннікаў, каторыя ўжо гадоў з дзесяць кожную вясну прыходзілі ў Хоміно на ўсё лета капаць вапну. Выглядалі яны і праўда як буслы: высокія, даўганогія, здаровыя, як дубы тыя. Бацька... Болей »

Мядзведзь
epub

Мядзведзь

Апавяданне
Бядуля Змітрок

На небе толькі што ўзышла паўночная зорка. Ледзь-ледзь вызначаюцца чорнымі асілкамі высокія стагі. На пагорку, ля самага броду рэчкі, Мацей Тадэўчык — стары рыбак і паляў­нічы — сядзіць на перавернутым чаўне пры слаба тлеючым вогнішчы і дыміць люлькай. Побач ляжыць на карчы яго стрэльба-дубальтоўка.... Болей »

Дудар
epub

Дудар

Апавяданне
Бядуля Змітрок

Спачатку, дзеткі мае, здалося мне, што старыя часы раптам устром галавой варочаюцца да нас: вось, знакам тым, цяперака няма вінаполек — і калісьці таксама не было вінаполек. Але тутака трапілі якраз пальцам у вока. «Не заўсяды, як на дзяды», дзеткі мае! Эхэ-хэ, «што было, тое травой зарасло». Знакам... Болей »

Бондар
epub

Бондар

Апавяданне
Бядуля Змітрок

Стары Даніла славіўся на цэлую ваколіцу сваімі вырабамі: вёдрамі, начоўкамі, цабэркамі і лыжкамі, якія выходзілі з яго рук моцныя, гладкія і вельмі зграбныя. Ён іх прадаваў на ўсіх кірмашах. У яго іх ахвотна куплялі ўсюды, і ён жыў з жонкай прыпяваючы. Дзяцей у іх не было, гарэлкі ён не піў, так што... Болей »

Дванаццацігоднікі
epub

Дванаццацігоднікі

Апавяданне
Бядуля Змітрок

Ужо болей за сто год, як воддаль тракту, на пагорку, стаяла вёска Такароўшчына. Вёска невялікая — сяліб каля дваццаці. Але яна вызначалася ва ўсёй ваколіцы сваім багаццем. Хаты зграбныя, высокія, чыстыя, пакрытыя не саломай, як у суседніх вёсках, а драніцамі. Кожная хата мела на сваім дзядзінцы добрую... Болей »

Фрося
epub

Фрося

Апавяданне
Бядуля Змітрок

Хош гаротная, але задзёрыстая была Фрося, гордая. Яе дробная, як гняздо, хатка была старэнькая — на падпорках трымалася. Калі міма праходзіла стада, Фрося пільнавала, каб вялізны буры бугай багатага суседа не пацёрся аб вугал хаты, бо яна пры гэтым ходарам хадзіла і магла разбурыцца. Будкі графскіх сабак... Болей »

Салавей

Салавей

Аповесць, апавяданні
Бядуля Змітрок

Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886—1941) "Салавей" вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры.... Болей »

Салавей

Салавей

радыёпастаноўка
Бядуля Змітрок

Змітрок Бядуля - Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям'і. Бацька яго быў арандатарам, дробным гандляром, любіў музыку — іграў на скрыпцы. Дзед, адзіны ў мястэчку каваль і меднік, меў уласную бібліятэку. Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, у школе рабінаў — ешыбоце. Ведаў іўрыт — старажытнаяўрэйскую... Болей »

Набліжэнне
pdf

Набліжэнне

Аовесьць
Бядуля Зьмітрок

Нарадзіўся Самуіл Плаўнік у беднай габрэйскай сям’і ў мястэчку Пасадзец (цяпер Лагойскі раён Менскай вобласьці). Бацька яго быў арандатарам, дробным гандляром, пазьней працаваў аканомам у купца-лесапрамыслоўца, любіў музыку — граў на скрыпцы. Маці шыла каптуры для жыхароў мястэчка і навакольля. Дзед... Болей »

Выбранае

Выбранае


Бядуля Змітрок

Змітрок Бядуля, сапр.: Самуіл Яфімавіч Плаўнік (23 красавіка 1886, в. Пасадзец (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — 3 лістапада 1941, каля Уральска, Казахская ССР) — беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і. Бацька яго Хаім (Яфім) быў арандатарам, а зімой працаваў... Болей »

Апавяданні

Апавяданні


Бядуля Змітрок

У зборнік уключаны апавяданні, якія вывучаюцца ў школе: «Пяць лыжак заціркі», «У шалашы». «Анчар», «Навагодняя ёлка» і інш. У іх аўтар рэалістычна паказвае жыццё простата чалавека, яго мары і спадзяванні да Кастрычніцкай рэвалюцыі, будаўніцтва новага жыцця ў савецкі час. Напісаныя дзесяцігоддзі назад... Болей »

Сон Анупрэя
epub

Сон Анупрэя

Апавяданне
Бядуля Змітрок

Лёгка зрабілася на сэрцы старому рыбаку Анупрэю, бо ён ухітрыўся цішком ад жонкі перагнаць на гарэлку колькі залатовак ды пераліць у глотку гэтак шпарка, ажно галава ходырам пайшла. Дзеля гэтага ён смялей, як заўсёды, адправіўся нанач на балота паставіць венцеры на шчасце. Праўда, зыбаўся ён у чаўне... Болей »

Тры крыжыкі
epub

Тры крыжыкі

Апавяданне
Бядуля Змітрок

Гэта былі не звычайныя крыжы, якія мы бачым на могілках, або ў царкве, ці на абразах. Гэта былі тры маленькія, нязграбныя крыжыкі, пісаныя на паперы мазолістай, каравай рукой Янкі Гарбача. Тры палачкі ўдоўж і тры ўпапярок. Янка Гарбач так заўсёды падпісваецца. Тры крыжыкі складаюць усю яго пісьменнасць... Болей »

Сярэбраная табакерка

Сярэбраная табакерка

радыёпастаноўка
Бядуля Змітрок

Змітрок Бядуля - Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям'і. Бацька яго быў арандатарам, дробным гандляром, любіў музыку — іграў на скрыпцы. Дзед, адзіны ў мястэчку каваль і меднік, меў уласную бібліятэку. Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, у школе рабінаў — ешыбоце. Ведаў іўрыт — старажытнаяўрэйскую... Болей »

Выбраныя творы
pdf epub

Выбраныя творы


Бядуля Змітрок

У гэтым аднатомніку сабрана ўсё самае значнае, што было створана адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, літаратуры ХХ стагоддзя Змітраком Бядулем (1886—1941) — яго лепшыя вершы, аповесці, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, лісты. Прывабны вобраз беларускага класіка, габрэя па паходжанні... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org