- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лёгка зрабілася на сэрцы старому рыбаку Анупрэю, бо ён ухітрыўся цішком ад жонкі перагнаць на гарэлку колькі залатовак ды пераліць у глотку гэтак шпарка, ажно галава ходырам пайшла. Дзеля гэтага ён смялей, як заўсёды, адправіўся нанач на балота паставіць венцеры на шчасце. Праўда, зыбаўся ён у чаўне ад выпіўкі, як тонкая бярэзіна ад ветру, але нічагусенькі: уладзіў ён усё як мае быць і вылез на бераг. На высокім пагорку, каля пня, перавярнуў ён свой човен, разлажыў вялікае вогнішча са старых карчоў, накрыўся кажухом і лёг. (фрагмент)