be

Пошук

"zagadki-belaruskay-gistoryi-krawtsevich-alyaksandr-post-37147" Вынікі:
Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Дзярэчын. Ад славы да забыцця
Краўцэвіч Аляксандр

124 старонкі займаў спіс нарабаваных расейцамі скарбаў палацу ў Дзярэчыне. Цар Мікалай I асабіста адбіраў для сябе сапегаўскія рэчы. А ў Сапегаў была самая вялікая калекцыя жывапісу ва Усходняй Еўропе. Дзе ў Расеі захоўваюцца карціны з Дзярэчына?www.belsat.eu ... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Крыж Св. Еўфрасінні Полацкай. Страта
Краўцэвіч Аляксандр

Першая серыя новага сезону навукова-папулярнага цыклу «Загадкі беларускай гісторыі» прысвечаная найвялікшай святыні беларусаў – крыжу Еўфрасінні. Жудасны праклён пагражаў кожнаму, хто наважыцца забраць яго з царквы Спаса, куды крыж паклалі навечна. Але яго выносілі неаднакроць. І неаднакроць ён вяртаўся... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Полацкая Спаса-прэабражэнская царква XII ст.
Краўцэвіч Аляксандр

Ці праўда, што Святая Еўфрасіння мела ў ёй уласнае месца для малітвы? Што рэстаўратары ўбачылі на замаляваных у XIX ст. фрэсках? Што напісалі аўтары тэкстаў, выдрапаных па фрэсках?www.belsat.eu ... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

«Няправільная» царква ў Мураванцы / Загадкі беларускай гісторыі
Краўцэвіч Аляксандр

Мы прызвычаіліся да цэркваў з купаламі-цыбулінамі. Але так у нас было не заўсёды, а толькі з часоў захопу нашых земляў Расейскай імперыяй напрыканцы XVIII ст. Раней нашая архітэктура развівалася ў рэчышчы еўрапейская культуры. Добрым прыкладам ёсць гатычная царква ў Мураванцы.www.belsat.eu ... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Тры абліччы гарадзенскай «Фары Вітаўта»
Краўцэвіч Аляксандр

У цэнтры Горадні больш паўстагоддзя таму ўзнік сквер. Менавіта там дзе па ўсіх законах горадабудаўніцтва павінна быць самая шчыльная забудова. На гэтым месцы калісьці стаяў каталіцкі храм, вядомы пад назваю «Фара Вітаўта», а таксама як праваслаўны сафійскі сабор.www.belsat.eu ... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Ружанскі Вэрсаль
Краўцэвіч Аляксандр

Ружанскі палац Сапегаў называюць «беларускім Вэрсалем». Чаму? Ружанская рэзідэнцыя неаднаразова кардынальна мяняла аблічча. Яна станавілася цэнтрам палітычных падзеяў дзяржаўнага і міжнароднага маштабаў.www.belsat.eu ... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Стары замак у Горадні. Ад сталіцы да музею
Краўцэвіч Аляксандр

Гарадзенскі Стары замак – месца ўнікальнае – у першую чаргу незвычайнай канцэнтрацыяй помнікаў архітэктуры на такой малой пляцоўцы. Праўда большасць з іх, як і сам замак, моцна пашкоджаныя. У культурным слоі замку добра захаваліся арганічныя матэрыялы – дрэва, косці, скура. Археолагам удавалася адкапаць... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Пружанскае дзіва
Краўцэвіч Аляксандр

Якім чынам Пружанскі палацык звязаны з Паўстаннем Каліноўскага? У самым цэнтры Пружанаў месціцца старажытны палац пасярод англійскага парку. Гэта самая цікавая пабудова старажытнага і немалога гораду. Справа не толькі ў незвычайнасці аблічча сядзібы, але ў гісторыі яе лёсу, непарыўна звязанай з гісторыяй... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Тарнова. Ад маёнтка да камуны
Краўцэвіч Аляксандр

Тарноўскі маёнтак перажыў лёс шматлікіх падобных у гістарычнай Літве. Добраўпарадкаваны пакаленнямі тутэйшых уладальнікаў быў гвалтам перададзены заваёўніку – расейскаму палкоўніку. Але якраз ён і збудаваў архітэктурны комплекс – палац у стылі неарэнесансу.www.belsat.eu ... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Новы замак у Горадні. Сядзіба каралёў і Сеймаў
Краўцэвіч Аляксандр

«Хлопча, гэта ж дʼябальскі знак. Яго так проста не здымеш», сказаў адзін стары гарадзенец калі мясцоваму кавалю з трэцяй спробы не ўдалося дэмантаваць чырвоную зорку са шпілю Новага замку ў Горадні ды замяніць яе на флюгер з аленям Св. Губерта – сімвалам гораду. Што перашкодзіла зняць савецкую зорку... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Магіла апошняга караля і вялікага князя
Краўцэвіч Аляксандр

Чаму Варшава стала трэцім месцам ягонага пахавання? Чаму Сталін перадаў палякам у 1938 г. труну з парэшткамі караля? Чаму яе павезлі не ў каралеўскі Вавель у Кракаве а ў Воўчын, каля Берасця? Што ўвосень 1987 г. убачылі археолаг Міхась Ткачоў, выкладчык Аляксандр Мілінкевіч з сынам і мастак-рэстаўратар... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Касцюшка контра Сувораў
Краўцэвіч Аляксандр

Сённяшняя Рэспубліка Беларусь – сапраўдная краіна парадоксаў. Гэтаксама ў ідэалогіі, як у гісторыі і культуры. Даўно няма афіцыйнай камуністычнай ідэалогіі, а помнікі і вуліцы ў гонар яе заснавальнікаў у краіне лічацца тысячамі. Як у сталічным метро, дзе пад зямлёй знаходзіцца станцыя «Плошча Леніна»... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Жыццё і смерць Рамана Скірмунта
Краўцэвіч Аляксандр

Чаму буйны палескі землеўладальнік пайшоў супраць плыні і звязаў сябе з беларускім нацыянальным рухам калі амаль уся даўняя беларуская шляхта лічыла сябе палякамі і змагалася за новую польскую дзяржаву? Чаму Раман Скірмунт не ратаваўся ад «Чырвонай арміі» у верасні 1939 г.? Чаму яго не абараніў мясцовы... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Гарадзішча «Карабель» і Гальшаны
Краўцэвіч Аляксандр

На паўночным захадзе Беларусі ў Ашмянскім раёне каля мястэчка Гальшаны, а дакладней, паўтара кіламетра далей, пры дарозе ў Баруны знаходзіцца мясціна з незвычайнай назвай «Карабель». Гэта найвышэйшы ва ўсёй ваколіцы пагорак, вяршыня якога акружаная добра захаваным насыпным земляным валам і ровам. Мясцовы... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі Лідскага замку
Краўцэвіч Аляксандр

Новая гістарычная праграма «Белсату» з прафесарам Аляксандрам Краўцэвічам. У кожнай з 14 серыяў выбітны беларускі гісторык наведвае знакавыя мясціны нашай мінуўшчыны, каб прыпомніць важныя але малавядомыя ці зусім невядомыя падзеі і таямніцы, з імі звязаныя. Чаму замак у Лідзе адрозніваецца ад іншых... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Лаўрышаўскі манастыр
Краўцэвіч Аляксандр

Знакаміты Лаўрышаўскі манастыр – другі сярод самых старажытных праваслаўных манастыроў на Панямонні пасля Барыса-Глебскага ў Горадні. Аўтэнтычная пісьмовая крыніца XIII стагоддзя, Галіцка-Валынскі летапіс, паведамляе, што каля 1262 года князь Войшалк, сын першага вялікага князя літоўскага Міндоўга, «учыніў... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Таямніцы Крэўскага замку
Краўцэвіч Аляксандр

У Беларусі пра Крэва ведае, ці прынамсі чуў, кожны школьнік. У падручніках па гісторыі абавязкова згадваецца Крэўская ўнія 1385 года паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Сённяшняе Крэва – звычайная вялікая вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласці. Але ў нашай краіне не знойдзеш... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Гарадзенская Троя
Краўцэвіч Аляксандр

Новая гістарычная праграма «Белсату» з прафесарам Аляксандрам Краўцэвічам. У кожнай з 14 серыяў выбітны беларускі гісторык наведвае знакавыя мясціны нашай мінуўшчыны, каб прыпомніць важныя але малавядомыя ці зусім невядомыя падзеі і таямніцы, з імі звязаныя. Як адкрылі Горадзен над Нёмнам? Колькі мураваных... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Таямніцы Францішка Багушэвіча
Краўцэвіч Аляксандр

Вясковы настаўнік, антырасейскі паўстанец, судовы следчы, сялянскі адвакат, але найперш – пачынальнік навейшай беларускай літаратуры, першы вялікі нацыянальны паэт, будзіцель беларускага народа. Гэта ён назваў нашую мову «адзежай душы», паэтычна, але і з навуковай дакладнасцю акрэсліў этнічныя межы Беларусі:... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі Агінскага і Залесся
Краўцэвіч Аляксандр

Чаму пасля бурлівай маладосці князь Міхал Клеафас Агінскі пераехаў у Залессе, пад Смаргонь? Ці ён, баявы афіцэр, які ваяваў супраць расейцаў пад камандваннем Касцюшкі, паверыў абяцанкам Напалеона Банапарта адрадзіць Вялікае княства Літоўскае? Чаму пайшоў на службу да цара Аляксандра I? Ці ў Залессі быў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org