- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першая серыя новага сезону навукова-папулярнага цыклу «Загадкі беларускай гісторыі» прысвечаная найвялікшай святыні беларусаў – крыжу Еўфрасінні. Жудасны праклён пагражаў кожнаму, хто наважыцца забраць яго з царквы Спаса, куды крыж паклалі навечна. Але яго выносілі неаднакроць. І неаднакроць ён вяртаўся туды ізноў. Чаму бальшавікі ў 20-ыя гады мінулага стагоддзя перавезлі яго ў магілёўскі музей, а потым схавалі ад людзей? Куды чэкісты вывезлі яго летам 1941 г. і дзе крыж цяпер?