- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Быў суботні верасьнёўскі вечар. Мы з жонкай, па ўжо даўняй завядзёнцы, корпаліся на лецішчы. Як зазвычай, удваёх, без дзяцей. Не ірвуцца туды сыны — ні старэйшы, ні тым больш малодшы. Старэйшы, каб ня крыўдзіць бацьку з маткай, яшчэ сяды-тады рабіў ласку—прыязджаў, пакуль быў на хаду ягоны стары, дашчэнту... Болей »
Азіраючыся на сябе колішняга, мушу сцвердзіць: у нашым жыцці не бывае нічога выпадковага, нечакана стыхійнага. Усё загадзя ў ім прадпісана і наканавана. Кожнае нашае жаданне, мара, думка і слова не застаюцца на гэтым свеце не пачутымі. І калі ёсць энергія волі, мыслення, бласлаўленне ці жаданне лёсу... Болей »
Несур’ёзныя апавяданні “Пра тое, як я...” - першы зборнік прозы паэта Леаніда Дранько-Майсюка. З вялікай доляй гумару, з дасціпнасцю распавядае аўтар пра сапраўдныя здарэнні, якія адбыліся ў яго жыцьці. Трынаццаць здарэнняў, трынаццаць лёгкіх, займальных, вясёлых гісторый з нашага мітуслівага жыцця.... Болей »
Жыццё закончылася. На самым разгоне. Здаецца, толькі-толькі ўвабраўся ў сілу, як у дзяцінстве, сніў прыгожыя каляровыя сны... Вось такі, напрыклад, сон. Нібыта едзе ён, падымаецца ўгару... А гара крутая, крутая. Але конік добры. Скура на ім аж рыжа ільсніцца. У сне бачны не ўвесь, а толькі частка. Крыжы... Болей »
Я чакаў пабачыць перад сабою жанчыну ў чорным плашчы з капюшонам і з завостранай касою. Пабачыў жа крохкую дзяўчынку, якую хочацца ўзяць на рукі й захінуць ад варожага сьвету, поўнага сэрыйных забойцаў, гвалтаўнікоў і людзей, абыякавых да паэзіі… Яе сапраўднае прозьвішча, Мартынава, нагадвае пра трагічны... Болей »
Званы Хатыні. Сумныя, трывожныя, поклічныя... Гучаць яны над прыціхлай далінай, над лясамі і пералескамі, плывуць у бяскрайнюю сінь неба. Тут не зазвініць раніцай у росных травах каса, не заскрыпіць пад цяжарам вядра са сцюдзёнай вадой калаўрот калодзежа, не стукне брамка, не выйдзе ніхто насустрач.... Болей »
Даследуецца развіцце жанру апавяддння ў беларускай літаратуры, выяўляюцца традыцыі, наследаванні, пераемнасць, наватарства, набыткі і страты жанру на пэўных адрэзках гістарычнага развіцця і на фоне развіцця іншых эпічных жанраў. Разглядаюцца прынцыпы раскрыцця характару ў апавяданнях Я. Брыля, І. Навуменкі.... Болей »
На падставе некалі сакрэтных спраў уладных органаў разгорнута шматпланавая карціна ўключэння беларускіх зямель у склад Ра-сійскай імперыі па выміках першага ладзелу Рэчы Паспалітай. Упершыню дэталёва вызначаюцца сферы, тэмпы і шляхі падпарадкавання тэрыторыі, якая была арганізавана ў беларускія намесніцтвы.... Болей »
Оддаем в Вашы рукі пэршы ілюстрованы зборнік фольклёру, які адрэсуем белорускім діетям з Пудляшша. Зборнік нэзвычайны. Тут нэ туолькі чудны тэксты створоны поколенямі нашых зэмлякуов. Тут таксамо прэчудны малюнкі, якіе повінны допомогчы одчуті хоруство нашуй малуой батькувшчыны. Наша малая батькувшчына... Болей »
Няма дакладных інструкцыяў да працэдуры стварэньня ЭШК. Кожная школа можа зрабіць гэта па-свойму, зыходзячы з умоваў, рэсурсаў, асаблівасьцяў і стану выхаваўчай працы ў школе. Пры стварэньні ЭШК трэба ўлічваць магчымасьці школы, рэальныя ўмовы, у тым ліку матэрыяльныя, якія змогуць забясьпечыць выкананьне... Болей »
Ці многа мы ведаем пра свой родны край, пра яго прыроду, багацці нетраў? Аўтар кнігі прапануе зазірнуць у таямніцы падземных скарбаў, каб пазнаёміцца з геалагічнай будовай і мінеральна-сыравіннымі рэсурсамі Беларусі. Адрасуецца вучням старэйшых класаў, настаўнікам, краязнаўцам.... Болей »
У 1982 г. шырака, у сусьветным маштабе пад эгідаю ЮНЭСКА былі адзначаныя сотныя ўгодкі ад нараджэньня Янкі Купалы н Якуба Коласа. Але на папярэдні 1981 году прыпадалі таксама сотныя, а цесна звязаныя з Купалавымі-Коласавымі, угодкі ад нараджэньня (10 чырвеня 1881 г.) Івала Луцкевіча (памёр 20 жнівеня... Болей »
Двое былых партызан, стрыечныя браты Берл і Джэк Каганы, напісалі кнігу ўспамінаў, у якой знайшлі адлюстраванне многія аспекты яўрэйскага побыту і лёсу іх роднага горада Навагрудка да і пасля вайны... Болей »
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Першыя гады пасьля Вялікай Айчыннай вайны працаваў паштальёнам у калгасе. У 1951 годзе скончыў Менскае пэдагагічнае вучылішча. Апошні год навучаньня (1955—1956) спалучаў з працай настаўніка ў адной са школаў Менску. У 1956 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага... Болей »
Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Дыскаграфія: альбомы — „Першы сшытак”... Болей »
Мадэлі сучаснай этыкі ад «А» да «Я» аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра «вечнае», пра багацьце й беднасьць, геройства й... Болей »
Новую кнігу аўтара склалі казкі пра цікаўных, добрых і спагадлівых дзяцей, пра дрэвы, птушак і іншых незвычайных істот.Прырода ў іх нібы ажывае і набывае здольнасць тварыць цуды. Акрамя традыцыйных матываў, у казкі ўваходзяць рэаліі сённяшняга дня: чароўныя здольнасці камп’ютэраў, магчымасці Інтэрнету.... Болей »
Літаральна за кожным ці то празаічным цІ то пазтычным радком Міхася Райчонка праглядаецца датклівая і лагодная душа, якая аж па крам поўніцца Беларушчынай. Пры гэтым Беларушчыну тут трэба ўспрымаць не як нейкае асветніцтва, а як форму пратэсту супраць гвалту, невуцтва і бсздуховасці. Чытаючы той жа «Каінаў... Болей »
Бязмежны стэп заворвае дывізіі і гады. А цветок лазоревый (Цюльпан? Не, усё ж — лазоревый!) — крапінка сонца, агню, казацкая бунтоўная крывінка — гарыць, пячэ, гарчыць… з якога лета?.. Гэтак — памятаеце? — незвычайная ў сваёй гордай прыгажосці і непакоры кветка татарніку назаўсёды засталася ў нашай памяці... Болей »
Супраціў савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасля ІІ сусветнай вайны. Што мы ведаем пра яго? Удзельнікі супраціву яшчэ сёння жывуць сярод нас, і дагэтуль з іх не знялі кляйма «вораг народу». Былых зняволеных раскідала па свеце: нехта пасля ГУЛАГу застаўся ў Расеі, нехта аказаўся ў Літве, але большасць... Болей »