en
pdf

"Як дух змаганьня Беларусі"

Адамовіч Антон
Да 100-х угодкаў нараджэньня Івана Луцкевіча

У 1982 г. шырака, у сусьветным маштабе пад эгідаю ЮНЭСКА былі адзначаныя сотныя ўгодкі ад нараджэньня Янкі Купалы н Якуба Коласа. Але на папярэдні 1981 году прыпадалі таксама сотныя, а цесна звязаныя з Купалавымі-Коласавымі, угодкі ад нараджэньня (10 чырвеня 1881 г.) Івала Луцкевіча (памёр 20 жнівеня 1919 г.). Аднак, для адзначэньня гэтых угодкаў у савецкай Беларусі блізу нічого ня было зроблена. Адтуль і дайшоў да нас толькі артыкул кандыдатаў гістарычных навукаў Міколы Іванова й Лява Мірачыцкага „Асьветнік, папулярызатар, зьбіральнік. Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня 'Івана Луцкевіча" зь ягоным фотаздымкам у газэце ,,Голас Радзімы", № 24 ад 14 чырвеня 1981 году. Як ведама, газэта гэтая разьлічаная не на нутраны ўжытак, а на замежжа, на эміграцыю. І пры зьмяшчаньні гэтага артыкулу, відаць, кіраваліся меркаваньнем, што на эміграцыі-ж угодкі гэтыя павінны будуць адзначаць, дык, значыцца, трэба даць ,,правільны" пагляд на гэнага Івана Луцкевіча.

Belarusian Authors: Адамовіч Антон
Belarusian publishers: Выданне газеты "Беларус"
  • Publication Place: Нью-Ёрк
  • Publication Date: 1983
  • Publisher: Выданне газеты "Беларус"
  • Sizes: 28 с., іл., 25 см
  • Category: History, Culture, Society, Biographies
  • Book Collection: KAMUNIKAT, BTH, MiOKB, JAREK
  • Copy Numbers: B-833#M-5194, 5195
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org