- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што такое школьная газета. Гласарый. Ці патрэбна рэгістрацыя школьнай газеты як друкаванага медыя? Ці патрэбна рэгістрацыя сайта школьнай газеты як электроннага медыя? Мэта стварэння школьнай газеты. Разнавіднасці школьных газет. Мэтавая аўдыторыя школьнай газеты. Як мы вызначаем, што хоча чытаць мэтавая... Болей »
Оддаем в Вашы рукі пэршы ілюстрованы зборнік фольклёру, які адрэсуем белорускім діетям з Пудляшша. Зборнік нэзвычайны. Тут нэ туолькі чудны тэксты створоны поколенямі нашых зэмлякуов. Тут таксамо прэчудны малюнкі, якіе повінны допомогчы одчуті хоруство нашуй малуой батькувшчыны. Наша малая батькувшчына... Болей »
Няма дакладных інструкцыяў да працэдуры стварэньня ЭШК. Кожная школа можа зрабіць гэта па-свойму, зыходзячы з умоваў, рэсурсаў, асаблівасьцяў і стану выхаваўчай працы ў школе. Пры стварэньні ЭШК трэба ўлічваць магчымасьці школы, рэальныя ўмовы, у тым ліку матэрыяльныя, якія змогуць забясьпечыць выкананьне... Болей »
Ці многа мы ведаем пра свой родны край, пра яго прыроду, багацці нетраў? Аўтар кнігі прапануе зазірнуць у таямніцы падземных скарбаў, каб пазнаёміцца з геалагічнай будовай і мінеральна-сыравіннымі рэсурсамі Беларусі. Адрасуецца вучням старэйшых класаў, настаўнікам, краязнаўцам.... Болей »
У 1982 г. шырака, у сусьветным маштабе пад эгідаю ЮНЭСКА былі адзначаныя сотныя ўгодкі ад нараджэньня Янкі Купалы н Якуба Коласа. Але на папярэдні 1981 году прыпадалі таксама сотныя, а цесна звязаныя з Купалавымі-Коласавымі, угодкі ад нараджэньня (10 чырвеня 1881 г.) Івала Луцкевіча (памёр 20 жнівеня... Болей »
Двое былых партызан, стрыечныя браты Берл і Джэк Каганы, напісалі кнігу ўспамінаў, у якой знайшлі адлюстраванне многія аспекты яўрэйскага побыту і лёсу іх роднага горада Навагрудка да і пасля вайны... Болей »
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Першыя гады пасьля Вялікай Айчыннай вайны працаваў паштальёнам у калгасе. У 1951 годзе скончыў Менскае пэдагагічнае вучылішча. Апошні год навучаньня (1955—1956) спалучаў з працай настаўніка ў адной са школаў Менску. У 1956 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага... Болей »
Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Дыскаграфія: альбомы — „Першы сшытак”... Болей »
Мадэлі сучаснай этыкі ад «А» да «Я» аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра «вечнае», пра багацьце й беднасьць, геройства й... Болей »
Новую кнігу аўтара склалі казкі пра цікаўных, добрых і спагадлівых дзяцей, пра дрэвы, птушак і іншых незвычайных істот.Прырода ў іх нібы ажывае і набывае здольнасць тварыць цуды. Акрамя традыцыйных матываў, у казкі ўваходзяць рэаліі сённяшняга дня: чароўныя здольнасці камп’ютэраў, магчымасці Інтэрнету.... Болей »
Літаральна за кожным ці то празаічным цІ то пазтычным радком Міхася Райчонка праглядаецца датклівая і лагодная душа, якая аж па крам поўніцца Беларушчынай. Пры гэтым Беларушчыну тут трэба ўспрымаць не як нейкае асветніцтва, а як форму пратэсту супраць гвалту, невуцтва і бсздуховасці. Чытаючы той жа «Каінаў... Болей »
Бязмежны стэп заворвае дывізіі і гады. А цветок лазоревый (Цюльпан? Не, усё ж — лазоревый!) — крапінка сонца, агню, казацкая бунтоўная крывінка — гарыць, пячэ, гарчыць… з якога лета?.. Гэтак — памятаеце? — незвычайная ў сваёй гордай прыгажосці і непакоры кветка татарніку назаўсёды засталася ў нашай памяці... Болей »
Супраціў савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасля ІІ сусветнай вайны. Што мы ведаем пра яго? Удзельнікі супраціву яшчэ сёння жывуць сярод нас, і дагэтуль з іх не знялі кляйма «вораг народу». Былых зняволеных раскідала па свеце: нехта пасля ГУЛАГу застаўся ў Расеі, нехта аказаўся ў Літве, але большасць... Болей »
- "Як той казаў" гавораць, калі хочуць спаслацца на нешта добра вядомае, усім знаёмае, прапісную ісціну. Марцін Коўзкі, майстар малых форм, прадстоўляе ў гэтай кніжачцы самыя кароткія са сваіх "прапісных ісцін" — сатырычныя мініяцюры на тэмы нашага быцця. Радкі нібы выклікаюць чытачоў на размову, запрашаюць... Болей »
У кнізе апавядаецца пра жыццё i дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928-1950), стваральніка i кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супроць таталітарызму, за свабоду i незалежнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »
Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў Сяргея Кавалёва прысвечана маладой беларускай паэзіі 80-х гадоў. Многія з паэтаў, пра творчасць якіх ідзе гаворка ў кнізе, выклікалі небеспадстаўную прыхільнасць у крытыкаў і зацікаўленасць у чытачоў: Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Галіна Вулыка, Адам Глобус... Болей »
Уладзімір Гніламёдаў актыўна працуе ў беларускай крытыцы і літаратуразнаўстве. Выйшлі ў свет яго кнігі «Традыцыі і наватарства» і «Упоравень з векам». У кнізе «Як само жыццё» ён звяртаецца да творчасці А. Куляшова, П. Панчанкі, С. Дзяргая і іншых сучасных беларускіх пісьменнікаў, раскрывае іх творчую... Болей »
«Як агонь, як вада...» — мастацкая біяграфія народнага паэта Веларусі Янкі Купалы. У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастае ад пакалення да пакалення. Творчасць Янкі Купалы даўно ўжо прызнана ў свеце. Але і само жыццё чалавека такога маштабу і такога лёсу, як Яяка Купала, — гэта адна... Болей »
У дапаможніку паказваецца своеасаблівасць рэпрэсіраванай і эмігранцкай беларускай паэзіі, аналізуецца творчасць такіх арыгінальных мастакоў слова, як Тодар Кляшторны, Наталля Арсеннева, Алесь Салавей, Масей Сяднёў і інш.... Болей »
У паэме “Як песня, год мінае” паэт Алесь Корнеў паказаў шматфарбны вобраз роднай прыроды і жыццё лірычнага героя на працягу народнага каляндарнага года, яго адносіны да наваколля, да бацькоў і сяброў, да жанчын і, наогул, да ўсяго, чым жыве краіна.... Болей »