be

Пошук

"vozera-rudakova-kandrataw-mikola" Вынікі:
Возера Рудакова

Возера Рудакова

Вершы
Кандратаў Мікола

Амаль у кожнага чалавека, напэўна, ёсць возера, якое адпавядае яго душы. Азёры могуць быць падобнымі па памерах, глыбіні альбо чысціні вады, але кожнае з іх - непаўторнае, як і кожны чалавек, кожны добры верш.... Болей »

Возера Радасці

Возера Радасці


Марціновіч Віктар

“Возера Радасці” — road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. “Возера Радасці” — гэта летапіс пакалення, якое згубілася... Болей »

Возера Вялікае
pdf epub

Возера Вялікае

Вершы
Аркуш Алесь

Кніга «Возера Вялікае» – гэта паэтычны расповед пра родныя мясьціны маці паэта, якія моцна паўплывалі на яго станаўленьне і разуменьне сваёй радзімы, уласнага радаводу і лёсу. Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі... Болей »

Ля возера Сьвідна

Ля возера Сьвідна

Размовы з мамай
Мурзёнак Пётра, Рэдактар і ўкладальнік

У кнізе распавядаецца пра жыцьцёвы лёс Данаты Генрыхаўны Мурзёнак (дзяв. Мажэйка), якая больш за сорак гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Пастаўскага краю ў Беларусі і ў суботнім беларускім класе ў сталіцы Канады Атаве. За сваё жыцьцё яна навучыла прыгожа пісаць і чытаць, танцаваць... Болей »

Князь возера
pdf

Князь возера

паэма
Говар Генадзь

Паэма, што вяртае нас у сівую мінуўшчыну, дзе каханьне і трагедыя побач, дзе князь можа пакахаць звычайную дзяўчыну, дзе гавораць камяні, хвалі і дрэвы. Генадзь Говар апявае Палесьсе – край багаты гісторыяй і дзеямі. Спалучэньне талентаў мастака і паэта дае магчымасьць, чытаючы вершаваныя радкі, ўяўляць... Болей »

Дождж: возера ў акупунктуры
pdf epub

Дождж: возера ў акупунктуры

пункціры
Разанаў Алесь

Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся... Болей »

Заклятае возера

Заклятае возера

Беларускія народныя гераічныя і фантастычныя казкі

"Жыў на свеце адзін добры чалавек. Было ў яго тры сыны — два разумныя, а трэці Іван-прасцяк. Разумныя пажаніліся, сем'і завялі, а Іван усё на печы ляжыць ды на жалейцы іграе. Прыйшла пара бацьку паміраць. Сабраў ён сыноў і кажа ім: — Сыны мае родныя, сыны мае любыя! Багацця вялікага я вам не пакідаю... Болей »

Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера
pdf epub

Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера


Бяляцкі Алесь

Швейцарыя заўсёды была для мяне загадкавай краінай. Зьлепленая з разнамоўных і рознакультурных народаў — немцаў, французаў і італьянцаў, яна нейкім дзіўным чынам самазахоўвалася на працягу стагоддзяў, выжываючы ў віруючым еўрапейскім катле. З сучасных стэрэатыпаў пры згадцы “Швейцарыя” — адразу прыходзіць... Болей »

Русалка Камсамольскага возера
pdf

Русалка Камсамольскага возера

Фарс у двух актах
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Падзеі адбываюцца ў нашы часы на ўзбярэжжы Камсамольскага возера горада Мінска, а таксама ў яго акваторыі і на яго дне.... Болей »

Беларускае золата 24.10.2011

Беларускае золата 24.10.2011

Возера Свіцязь
Хільмановіч Уладзімір

Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым... Болей »

На возеры Белым
pdf

На возеры Белым

Вершы
Галавач Наталля

Чулая жаночая душа імгненна адгукаецца на ўсе навакольныя рухі. А душа паэткі — тым больш! Наталлю Галавач хвалюе лёс чалавека і чалавецтва, не пакідае абыякавай прыгажосць роднай зямлі, зачароўвае навакольны свет, апаноўваюць мары аб шчасці і каханні. Раздзяліць гэтыя пачуцці аўтарка запрашае чытачоў.... Болей »

Малітвы на возеры
pdf

Малітвы на возеры


Сэрбскі Мікалай, сьвяціцель

На працягу доўгіх стагодзьдзяў душа сэрбскага народа шукала словы, у якіх яна здолела б выказаць свой боль, смутак, імкненьні і малітву. І яна знайшла гэтыя словы, знайшла ва уладыкі Мікалаі. Яго словамі наша нямая душа малілася і рыдала, рыдала такімі рыданьнямі і малілася такімі малітвамі, якіх не... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org