en
pdf epub

Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера

Бяляцкі Алесь

Швейцарыя заўсёды была для мяне загадкавай краінай. Зьлепленая з разнамоўных і рознакультурных народаў — немцаў, французаў і італьянцаў, яна нейкім дзіўным чынам самазахоўвалася на працягу стагоддзяў, выжываючы ў віруючым еўрапейскім катле. З сучасных стэрэатыпаў пры згадцы “Швейцарыя” — адразу прыходзіць у галаву швейцарскі сыр і шакалад, швейцарскія гвардзейцы ў Ватыкане, швейцарскія нажы, гадзіньнікі і банкі. Добра, калі ў краіны ёсьць такія вось пазнавальныя сімвалы. І надта добра, калі яны пазітыўныя. Народы, зазвычай, вельмі даражаць і ганарацца такімі нацыянальнымі сігнальнымі меткамі. Адзін мой знаёмы славак, які пэўны час працаваў амбасадарам Славаччыны ў Амерыцы, пры нясьпешнай размове пра мройны лёс Беларусі, сказаў: “Вам патрэбныя выразныя сімвалы, каб па іх пазнавалі Беларусь. І цяпер гэта можа быць, — ён задумаўся, — напрыклад, бярозавая гарэлка, якой няма болей нідзе ў сьвеце, і нават такі слоган: “Беларусь – апошняя дыктатура ў Еўропе!” Тут вам у нейкім сэнсе пашанцавала. Некалі, вядома, дыктатура ў вас скончыцца, але вы ўжо такімі — апошнімі — застанецеся, мабыць, да канца існаваньня еўрапейскай цывілізацыі”.

Belarusian Authors: Бяляцкі Алесь
Belarusian publishers: Корзун Віктар
  • Publication Place: Менск
  • Publication Date: 2006
  • Editor: Пятровіч (Сачанка) Барыс
  • Publisher: Корзун Віктар
  • Sizes: 271с.
  • Category: Belles-Lettres
  • Copyright © 2006 by Алесь Бяляцкі
  • Book Collection: KAMUNIKAT, BTH, EEDC, JAREK
  • Copy Numbers: B-3339#E-4157
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org