- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Ня меч і шчыт бароняць мову, а – дасканалы твор”. Гэтаму вершу польскага клясыка Цыпрыяна Норвіда даў беларускае жыцьцё Алег Мінкін. А што думае сам перакладчык пра ступень абароненасьці беларускай мовы – юрыдычнымі законамі і шэдэўрамі, напісанымі на ёй? У “Вольнай студыі” зь ім пагутарыў Міхась Скобла. ... Болей »
Што ёсьць злом для сучаснай Заходняй Эўропы? Па што імкнуцца туды мігранты, і сымбалем чаго зьяўляецца для іх сьмецьцевы кантэйнэр? Пра ўсё гэта – у рамане “Цана Эўропы, альбо Гісторыі Вільмана” Славаміра Адамовіча, які сем гадоў пражыў у Нарвэгіі ў статусе “гуманітарнага бежанца”. Аўтар кнігі – госьцем... Болей »
У выдавецтве Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту выйшла ў сьвет кніга гісторыка Генадзя Сагановіча “Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міту”. Хто і дзеля чаго міталягізаваў Грунвальдзкую бітву і ці запатрабаваная яна ў сучасным беларускім грамадзтве? З аўтарам кнігі сустрэўся... Болей »
У выдавецтве “Паперус” выйшаў у сьвет зборнік паэзіі Рыгора Барадуліна “Каб аднойчы”, праілюстраваны здымкамі амэрыканаскага фотамастака Джона Кунстадтэра. Своеасаблівым музычны дадаткам да зборніка стаў альбом з дваццаці лірычных песень. Іх аўтар і выканаўца Алесь Камоцкі – госьцем перадачы. ... Болей »
Гэтаму мастаку замаўлялі эксьлібрысы Ларыса Геніюш і Ўладзімер Караткевіч. Яго творамі на гістарычныя тэмы аздабляў сваю прадукцыю сталічны хлебазавод. Ён у 1991 годзе стварыў эталён дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь… Сямідзесяцігадовы юбіляр Мікола Купава – госьцем перадачы. ... Болей »
Пра гісторыка Міколу Ўлашчыка Міхась Скобла гутарыць з маскоўскім беларусам, гісторыкам і літаратуразнаўцам Аляксеем Каўкам. ... Болей »
Ва ўкраінскай амбасадзе ў Менску адкрылася выстава “З Украінай у сэрцы”, на якой экспануюцца творы беларускіх і ўкраінскіх мастакоў – удзельнікаў міжнароднага пленэру, які прайшоў на Данеччыне, у зоне антытэрарыстычнай апэрацыі. Госьцем перадачы – ініцыятар пленэру мастак Алесь Пушкін. ... Болей »
Купалаўскі тэатар упершыню зьвярнуўся да творчасьці Максіма Гарэцкага – ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна можна паглядзець “Дзьве душы”. Пра тое, як ствараўся спэктакль, мы пагутарылі з Уладзіславам Ахроменкам і Максімам Клімковічам – аўтарамі сцэнічнай вэрсіі знакамітай аповесьці. ... Болей »
Уладзімеру Някляеву неўзабаве спаўняецца 70 гадоў. Для пісьменьніка і палітыка век зусім не пэнсійны. Якой мусіць быць паэзія ў эпоху відовішчаў, і чаму беларускія палітыкі за дзяржавай ня бачаць Айчыны? Напярэдадні юбілею з творцам пагутарыў Міхась Скобла. ... Болей »
Зорны час часопісу “Полымя” прыпадае на 1986-2002 гады, калі ягоным галоўным рэдактарам быў Сяргей Законьнікаў. А чым беларускія літаратурныя часопісы сталі сёньня, калі іх цалкам кантралюе дзяржава? І чаму традыцыйны Дзень беларускага пісьменства нагадвае баль падчас чумы? Пра гэта – у гутарцы з паэтам... Болей »
Паэт выдаткаваў сваю Дзяржаўную прэмію СССР на пасадку лесу ў Петрыкаўскім раёне на беразе Прыпяці і перадаў 26 мільёнаў савецкіх рублёў (сёньня гэта прыкладна 26 мільёнаў даляраў) на пабудову дамоў для чарнобыльскіх перасяленцаў. Ці захоча беларуская дзяржава на знак удзячнасьці прадаставіць кватэру... Болей »
Што не зрабіла ўкраінскае кіраўніцтва, каб захаваць тэрытарыяльную цэласнасьць краіны? За што ўкраінскі народ мае быць удзячным Пуціну? Ці ёсьць шанцы ў беларусаў на сьпеўным конкурсе Эўрабачаньня, які сёлета адбудзецца ў Кіеве? Госьцем перадачы – украінскі паэт Дзьмітро Паўлычка. — Мы змагаемся супраць... Болей »
Першы прыватны помнік Францішку Скарыну зьявіцца сёлета ў Полацку. Як ён будзе выглядаць і ці ўпішацца ў культурны пэйзаж гораду, дзе ўжо ёсьць помнік першадрукару? Госьцем перадачы – ініцыятар праекту пісьменьнік Алесь Аркуш. ... Болей »
Магутная карпарацыя, якая марыць пра сусьветнае панаваньне, нездарма заснавала сваю штаб-кватэру ў Менску. На думку яе мэнэджараў, Беларусь – ідэальная пляцоўка для духоўнай экспансіі па ўсім сьвеце. Сілы цемры і сьвятла сходзяцца тут у нечуваным двубоі… Гэткі сюжэт раману Паўла Севярынца “Беларусалім”... Болей »
Днямі ў сталічнай «Галерэі-tut.by» прайшла прэзэнтацыя двухтомніка Ўладзімера Дубоўкі, адначасова выйшла ў сьвет і дакумэнтальная кніга пра паэта. Яе ўкладальніца Ганна Севярынец — госьцяй перадачы. - (...) калі мы бярэм фрагмэнты ўспамінаў, дакумэнты, лісты і разьмяшчаем іх у храналягічнай пасьлядоўнасьці... Болей »
Кнігі маюць свой лёс, часам, як і ў людзей, – драматычны. Гэткі лёс напаткаў анталёгію аднаго верша Янкі Купалы “А хто там ідзе?”, якую ўклаў прафэсар Вячаслаў Рагойша – госьць перадачы. — Вячаслаў Пятровіч, «А хто там ідзе?» — адзіная анталёгія такога роду ў гісторыі беларускай літаратуры. А як увогуле... Болей »
Прэміяй імя Марыі і Аляксандра Стагановічаў сёлета была адзначаная кніга слонімскага краязнаўцы Сяргея Чыгрына “На радзіме Ігната Дварчаніна”. Чаму чыноўнікі ня любяць краязнаўцаў, і за што ў Слоніме аднойчы пабілі маскоўскага пасла? Ляўрэат – госьцем перадачы. — Вядома ж, задаволены. Таму што сёньня... Болей »
Колькі гадоў самай старажытнай беларускай кнізе? Чаму і пасьля зьяўленьня друкарскага варштату кнігі працягвалі перапісваць ад рукі? Чаму не сустракаюцца выданьні Скарыны ў кнігазборах беларускіх магнатаў? Госьцем перадачы – беларускі кнігазнавец з Санкт-Пецярбургу Мікола Нікалаеў. — Спадар Мікола, вядомая... Болей »
60 гадоў таму ў Беластоку пачала выдавацца беларуская газэта “Ніва”. За гэты час выйшла больш за 3100 нумароў, рэдакцыя тыднёвіка выпусьціла ў сьвет цэлую бібліятэчку кніг мясцовых літаратараў і адмысловых календароў, якія можна напаткаць ледзь ня ў кожнай беларускай хаце на Беласточчыне. Пра тое, чым... Болей »
У выдавецтве Зьмітра Коласа выйшла ў сьвет аўтарская анталёгія перакладчыка Лявона Баршчэўскага “І боль, і прыгажосьць”. Яе склалі творы ста паэтаў сьвету, якія пісалі на трыццаці двух мовах – ад Сапфо і Катула да нашых сучасьнікаў Дзьмітра Паўлычкі і Томаса Венцлавы. Тэксты ў кнізе падаюцца па-беларуску... Болей »