- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Магутная карпарацыя, якая марыць пра сусьветнае панаваньне, нездарма заснавала сваю штаб-кватэру ў Менску. На думку яе мэнэджараў, Беларусь – ідэальная пляцоўка для духоўнай экспансіі па ўсім сьвеце. Сілы цемры і сьвятла сходзяцца тут у нечуваным двубоі… Гэткі сюжэт раману Паўла Севярынца “Беларусалім”, на выданьне якога Talaka-by распачала збор сродкаў. Аўтар – госьцем перадачы. — Назва раману спалучае два словы — Беларусь і Ерусалім. У ёй — канцэпцыя твору, бо «Беларусалім» — гэта раман пра Беларусь як цэнтар сусьвету. Ня больш і ня менш. У другой і трэцяй частках Беларусалім будзе фігураваць. Такую назву атрымае новы партал беларускага нацыянальнага руху, які пашыраецца на ўвесь сьвет.