- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перабудова і адраджэнне беларускай нацыянальнай культуры — так можна вызначыць галоўную думку кнігі доктара філасофскіх навук Уладзіміра Конана «Святло для людзей». У ёй расказваецца пра багатую духоўную спадчыну нашага народа, незаслужана прыніжаную і напаўзабытую. Зараз існуюць спрыяльныя ўмовы для... Болей »
Кожны з нас — так ці інакш — спасцігае таямніцу Быцця: задумваючыся над вялікай загадкай ці падсвядома далучаючыся да яе. Святло гэтай загадкі — можа, найбольш яркае i незамглёнае ў дзяцінстве i юнацтве. Аде промні таго святла адчуваюцца ўсё жыццё — асабліва калі яно пачыналася ў слынным горадзе Наваградку.... Болей »
Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з'явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яуленне», «Ветрана». Паэт Анатоль Вярцінскі з тых, хто трывала ўвайшоў у літаратуру... Болей »
Мікалай Аляхновіч нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1974). Лінгвіст, кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам... Болей »
У кожнага народа сярод класікаў нацыянальнага пісьменства вылучаюцца постаці найгалоўныя, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё роднай літаратуры, мовы і культуры, сталі своеасаблівымі сімваламі самаго народа. У англічан гэта Вільям Шэкспір, у рускіх — Аляксандр Пушкін, у палякаў — Адам Міцкевіч, ва... Болей »
Кніга прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста А. К. Сержпутоўскага (1864—1940). У ёй даецца грунтоўны аналіз лепшых узораў запісаў казачнага, песеннага, парэміяграфічнага эпасу беларусаў-палешукоў, расказваецца пра ахоўнікаў... Болей »
Паэт Алесь Вабiч (Кузняцоў Мiкола Васілевіч) пачаў свой жыццёвы шлях на рускай зямлi. Русiч па бацьку i мацi, ён нарадзiўся 6 кастрычнiка1938 года ў вёсцы Будкi Глушкоўскага раёна Курскай вобласцi, у тых мясцiнах, дзе цячэ паўнаводны, шырокi i павольны Сейм, у мясцiнах, пра якiя ўзгадваецца ў Слове пра... Болей »
Новая кніга лірыкі паэта вельмі тонка і дакладна падсвечвае тыя моманты з жыцця чалавека, якія найболын хвалююць яго ў наш час: гэта гісторыя роднай зямлі і роздум пра нашу духоўную культуру, прыгажосць беларускай прыроды і радкі, прысвечаныя са-маму светламу пачуццю — каханню.... Болей »
Сэнс гэтай кнігі пакутны роздум аб месцы ў жыцці ў перыяд вялікіх дзяржаўных і палітычных крушэнняў 90-х гадоў. Свае думкі, свае перажыванні выказаў аўтар, мусіць, самай дахолівай і эмацыя-нальнай мовай - мовай паэзіі. Выказаў па-свойму, таленавіта і ярка. Зрэшты, чытач сам пераканаецца ў гэтым.... Болей »
Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым... Болей »
Новая кніга паэзіі Рычарда Бялячыца — лірычны роздум аб жыцці, яго нечаканых праявах. У вершах жыве памяць аб далёкім мінулым роднага краю, светлая надзея на спеўную сустрэчу з заўтрашнім днём. Невялікая паэма пераносіць нас на лясны бераг Котры, дзе ў гады вайны перастала існаваць вёска Агародзішча.... Болей »
Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе... Болей »
Вершы пра будаўнікоў і пра родную вёску Пугачы, што на Валожыншчыне, пра надзённы клопат сучасьніка і пра маці склалі першы зборнік здольнага паэта. Добрая мова і дакладны радок, акрылены думкай, вылучаюць паэзію Віктара Шніпа ў шматгалосым хоры маладой паэзіі.... Болей »
Этот очерк, написанный священником, рассказывает об истории Борколабовского Свято-Вознесенского женского монастыря и его повседневной жизни.... Болей »
У зборнік Выбранага вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Карызны ўвайшлі лепшыя вершы, паэмы, песні з ранейшых зборнікаў «Край мой сінявокі» (1963), «Жураўліны досвітак» (1969), «Святло ліўня» (1972) і інш. Творы паэта прасякнуты лірызмам, душэўнай цеплынёй... Болей »
Кніга прысвечана сучасным дзеячам культуры Беларусі і прадстаўнікам грамадскіх арганізацый, якія захоўваюць гістарычную і духоўную спадчыну беларускага народа, развіваюць хрысціянскія традыцыі ў даследаваннях кніжнай культуры, у літаратуры, музыцы, тэатральным мастацтве, жывапісе.... Болей »
Дакладны поўны абраз усіх дэмаграфічных зьменаў і стратаў жыхарства тэрыторыі Беларусі за гады панаваньня на ей Масквы савецкае зможа даць толькі будучыня, тады, калі гісторыя здыме эамкі сакрэтнасьці із савецкіх архіваў і статыстычных установаў. Але й перапіс 1959 году, некаторыя дадзеныя якога апублікаваў... Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра лёс выдатнага фізіка А. Садоўскага (1859—1923), ураджэнца Віцебска, і яго адкрыццё — сусветна вядомы "эфект Садоўскага". Выкладчык Пецярбургскай гімназіі, прафесар Дэрпцкага універсітэта, кіраўнік навуковага аддзела вайскова-прамысловага камітэта, загадчык кафедры тэарэтычнай... Болей »
Ад часу апошняе сусьветнае вайны ў падсавецкіх публікацыях аб доктару Скарыну няма часта адналітасьці што да ягонага імя. Скарыну называюць і Франьцішкам, і Юрым, — ці, з расейскага, Георгіем, — або й абодвума гэтымі імямі адначасна. У СССР і, асабліва, у Беларускай ССР, паваеннымі гадамі выразна прапагавалася... Болей »