- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожны з нас — так ці інакш — спасцігае таямніцу Быцця: задумваючыся над вялікай загадкай ці падсвядома далучаючыся да яе. Святло гэтай загадкі — можа, найбольш яркае i незамглёнае ў дзяцінстве i юнацтве. Аде промні таго святла адчуваюцца ўсё жыццё — асабліва калі яно пачыналася ў слынным горадзе Наваградку. Пра тое — вольны аповед „Святло загадкі”, часам лірычна-асэнсавальны, часам — свядомасна-аналітычны. I геаграфія, i гісторыя, i асяродак, i дзейныя асобы кнігі — рэальныя, канкрэтныя, але на ўсім: адбітак суб'ектыўнага ўспрымання, бачання свету, прынцыпу адбору сюжэтных ліній жыцця. Toe самае, што пазначана ў падзагалоўку кнігі — адлюстраванні i імпрэсіі. Збіранне сіл душы, свет феноменаў, за якім — свет існасцяў, невычэрпная таямніца духоўнага быцця — пра ўсё гэта працягваецца гаворка і ў своеасаблівым мастацкім роздуме „Бэзавы попел”, напісаным на падставе ліставання з вядомым пісьменнікам Міхасём Стральцовым.