en

Сямёнава Ала

Сямёнава Ала

Нарадзілася 9 жніўня 1938 г., у с. Бальшарэцкае Камчацкай вобласьці. У 1944 г. сям’я Алы Сямёнавай вяртаецца ў Беларусь. Ала скончыла сярэднюю школу ў Наваградку ў 1955 г. і паступіла ў Беларускі Дзяржаўны Ўніверсітэт. У 1960 г. скончыла філялягічны факультэт БДУ. Потым працавала рэдактарам і старэйшым рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка». У 1968-1972 гг. была літаратурным супрацоўнікам у прэс-бюлетэні «Служба быту Беларусі», у 1972-1986 гг. — рэдактар, старэйшы рэдактар рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 г. працуе літаратурным супрацоўнікам, а з 1987 г. – рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». З 1982 г. сябра Саюза пісьменнікаў СССР. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Сямёнава Ала :: Publications

pdf epub mobi fb2

У святой краіне выгнання

імпрэсіі, адлюстраванні
Сямёнава Ала

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця....… More

pdf

Перад геніем лёсу

Літаратурныя версіі паводле рэальнага, іррэальнага, дамысленага
Сямёнава Ала

У кнігу ўвайшлі некаторыя творы аўтаркі, што былі замысленыя даўно, займелі магчымасць з’явіцца ў друку толькі ў пасляцэнзуровы час i вызначаюць адметныя творчыя накірункі аўтара. Размова — пра адухоўлепае верай i думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Роздум i факт, эстэтычна-філасофскія...… More

epub

О´Кей!

Апавяданьні з нізкі „Тайбрэк”
Сямёнава Ала

Ён гаварыў пра Бога. У інтанацыях маналогу-споведзі. Хаця сам ня верыў ні ў Бога, ні ў д’ябла, а толькі ў свой шчасьлівы шанец. Скарыстаць гэты шанец ён умеў — здабыўшы, выдрапаўшы з горла. Ён быў пестуном выпадку. I тыя выпадкі прысьпешваў, прыстасоўваў, выкарыстоўваў. Абставіны — таксама. Гістарычныя...… More

mobi pdf epub fb2

Таямніцы пакутны колер

Эсэ. Апавяданні
Сямёнава Ала

Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць - да яе мы імкнёмся дачытацца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе - у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца...… More

pdf epub mobi fb2

Святло загадкі

Імпрэсіі i адлюстраванні
Сямёнава Ала

Кожны з нас — так ці інакш — спасцігае таямніцу Быцця: задумваючыся над вялікай загадкай ці падсвядома далучаючыся да яе. Святло гэтай загадкі — можа, найбольш яркае i незамглёнае ў дзяцінстве i юнацтве. Аде промні таго святла адчуваюцца ўсё жыццё — асабліва калі яно пачыналася ў слынным горадзе Наваградку....… More

pdf epub

Слова сапраўднага лад

Літаратурныя эцюды
Сямёнава Ала

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р....… More

pdf epub mobi fb2

Гарачы след таленту

Літаратурна-крытычныя эцюды
Сямёнава Ала

У кнізе разглядаюцца актуальныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры — прозы і паэзіі. Вядзецца размова аб разнастайнасці мастацкіх стыляў, унутрана адзіных у кожнага пісьменніка. Аналізуецца творчасць розных па свайму творчаму почырку літаратараў, праца якіх адзначана «маланкай індывідуальнасці»....… More

pdf

Дзеяслоў 75

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 72

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 14

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Акулін Эдуард, Па дарозе ў рай... * Аскоцкі Валянцін, Супрацьстаяць таталітарызму. Гутарка з Васілём Быкавым * Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы * Аўчыньнікава Ганна, Сэрца і неба * Багдановіч Ірына, Навабеліцкія талісманы * Барадулін...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org