- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтарамі кнігі асвятляюцца малавядомыя старонкі гістарычнага мінулага Беларусі. Увазе чытачоў прапаноўваюцца новыя матэрыялы, якія адлюстроўваюць ў гістарычнай рэтраспектыве розныя бакі жыцця беларускага народа. Разлічана не толькі на спецыялістаў, але і на ўсіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй.... Болей »
У кнізе змешчаны найбольш значныя навуковыя працы апошняга дзесяцігоддзя вядомага беларускага вучонага, доктара гістарычных навук, прафесара Р. П. Платонава, сэрца якога перастала біцца ў канцы 2001 г. У іх аснове—малавядомыя або зусім невядомыя чытачу дакументальна-гістарычныя крыніцы і архіўныя сведчанні.... Болей »
Манаграфія напісана на аснове новых і малавядомых дакументалыіых крыніц XIX-XX ст. Для яе напісання шырока выкарыстаны ўспаміны, дзённікі, лісты, запісы інш. мемуарная снадчына сведкаў тых падзей, дакументы, якія былі напісаны дзекабрыстамі іх літаратурныя гворы і інш. На багатым (|)акталагічным матэрыяле... Болей »
Апавядаецца пра далёкае мінулае, сённяшні дзень і перспектывы развіцця горада Горкі – раённага цэнтра Магілёўская вобласці, дзе знаходзіцца старэйшая вышэйшая навучальная ўстанова Рэспублікі Беларусь – Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »
Тэматычны нумар «ARCHE» працягвае традыцыю ваенных выпускаў, прысьвечаных тым аспэктам гісторыі апошняй акупацыі Беларусі, якія былі невядомыя, забытыя або нават адмыслова выкрасьленыя з калектыўнай памяці. Крысьціян Герлах на аснове рэальных фактаў піша пра нямецкія пляны калянізацыі Беларусі ў 1941—1944... Болей »
Ва ўсе часы, як толькі людзі навучыліся будаваць сабе дамы, а пасля і больш складаныя будынкі, выкарыстоўваючы пры гэтым такі трывалы матэрыял, як камень, паўставалі мастацкія шэдэўры. Частка з іх захавалася да нашых дзён, пра частку сведчаць толькі фрагменты падмуркаў ды згадкі ў старжытных летапісах... Болей »
Зборнік складаецца з артыкулаў, рэцэнзій, літаратурных партрэтаў, большасць з якіх друкавалася апошнім часам. У іх раскрываюцца праблемы культурнага жыцця заходняга рэгіёну Беларусі, пераважна Гродзеншчыны, паказваюцца значныя з'явы і постаці гэтага жыцця.... Болей »
Кніга – вынік шматгадовай працы аўтаркі, даследчыцы літаратурнай Гарадзеншчыны, першая старонка якое – спадчына філаматаў, узгадаваных у гэтым Краі, апошняя прысвечана з’яўленню сучаснага альманаха «Новы замак». Творчасць Э. Ажэшкі, А. Пашкевіч, Л. Сівіцкай, Л. Геніюш, А. Карпюка, В. Быкава, Д. Бічэль... Болей »
З кнігай краязнаўчых нарысаў і эсэ, прысвечаных шматлікім куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны, а таксама — у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы... Болей »
Гэту кнігу склалі старонкі ўспамінаў Серафіма Андраюка, надрукаваныя ў часопісе “Тэрмапілы” ў 2013-2016 гадах. Выдатны беларускі літаратуразнаўца Серафім Андраюк наро джаны ў 1933 годзе ў вёсцы Грэдэлі каля Бельска, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады. Кніга ўяўляе сабой вялікую цікавасць не толькі для творчай... Болей »
Просты вандроўнік зайшоў у страшны лес і ніяк не мог з яго выйсці. Дзень шукаў дарогу і ноч; і яшчэ дзень, і яшчэ ноч. Ды ўсё марна. Урэшце, стомлены, галодны і напалоханы, звярнуся да Бога: — Божа, дапамажы адгэтуль выйсці! — А ты любі сваё і выйдзеш! — адказаў Бог. — Як гэта?! — не ўцяміў пуставаты... Болей »
Змест кнігі склалі літаратуразнаўчыя даследаванні: артыкулы, эсэ пра надзвычай плённы перыяд развіцця нашага прыгожага пісьменства – пачатак ХХст. – час Адраджэння беларускай культуры, літаратуры. У цэнтры ўвагі аўтара – творчасць Я. Купалы, А. Пашкевіч, М. Багдановіча, Я. Коласа, З. Бядулі і іншых... Болей »
«Тры старонкі з легенды» — дакументальная аповесць пра беларускую дзяўчынку Надзю Багданаву, удзельніцу партызанскага атраду, смелую, кемлівую, нязломну. Надзя Багданава – не збіральны вобраз, а партрэт канкрэтнай асобы. Кніга адрасаваная дзецям і моладзі і распавядае пра дзяцінства, апаленае вайной.... Болей »
Увайшлі артыкулы ўдзельнікаў IV Румлёўскіх чытанняў, якія адбыліся ў Гродзенскай гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага. Матэрыялы зборніка звязаны з праблемаю тэарэтычнага асэнсавання і практычнага выкарыстання помнікаў гісторыі і прыроды. Адрасаваны навукоўцам, настаўнікам, краязнаўцам, студэнтам.... Болей »
Дадзены нумар інфармацыйна-турыстычнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з гісторыяй беларускіх адукацыйных устаноў у Вільні. Вы можаце пазнаёміцца з кароткай гісторыяй утварэння і дзейнасці беларускіх адукацыйных устаноў у Вільні, пабачыць сённяшні стан беларускай сярэдняй і вышэйшай адукацыі.... Болей »
Дадзены нумар інфармацыйна-турыстычнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з мясцінамі, звязанымi з беларускім грамадскім, культурным і палітычным жыццём у Вільні ў сярэдзіне ХІХ – першай палове ХХ ст. Вы зможаце азнаёміцца з сучасным станам беларускай прысутнасці ў Вільні, паблукаць па вуліцах... Болей »
Кніга знаёміць з мясцінамі, што звязаны з жыццём i творчасцю беларускага паэта i публіцыста Ф. Багушэвіча. Яна з'яўляецца своеасаблівым працягам кнігі «Кушлянскі кут», якая выйшла ў 1989 годзе. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »
У агні, крыві і бурах, соцыяльных і нацыянальных рухах, радзілася, расла і мацнела літэратура, жывая творчасьць працоўнага народу Беларусі. Вайною, нямецкаю акупацыяй, жыцьцёвымі ўмовамі, наш люд прымушаны быў вандраваць па сьвету. Ён адведаў Каўказ, Ташкент, быў на Далёкім Усходзе, Сібіры, у Маскве... Болей »
Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым... Болей »
Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым... Болей »