- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ва ўсе часы, як толькі людзі навучыліся будаваць сабе дамы, а пасля і больш складаныя будынкі, выкарыстоўваючы пры гэтым такі трывалы матэрыял, як камень, паўставалі мастацкія шэдэўры. Частка з іх захавалася да нашых дзён, пра частку сведчаць толькі фрагменты падмуркаў ды згадкі ў старжытных летапісах і дакументах. Кніга Алега Трусава “Старонкі мураванай кнігі” прысвечана менавіта такім помнікам культуры і архітэктуры. Дапытлівы чытач знойдзе звесткі пра Камянецкі Слуп (Камянецкую Вежу), пра Гарадзенскую Каложу. Даведаецца пра тое якім чынам арганізоўваліся будаўнічыя арцелі, якія тэхналогіі выкарыстоўвалі ў будаўніцтве знакамітыя дойліды. Цэрквы абароннага тыпу, замкі і палацы – сведчанне былой магутнасці нашых земляў. Гісторыя і лёсы, праекты і планы, доследы і аналізы – усё гэта сабрана ў кнізе, якая будзе цікавай як для спецыялістаў, так і проста для неабыякавых чытачоў