- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рым, Ватыкан, Сьвяты Пасад... Сьвяты Айцец... Пабачыш — і нешта новае народзіцца ў душы. Хочаш выказаць — але цяжка падабраць словы. Талентам дядзькі Рыгора — Рыгора Барадуліна мы можам адчуць атмасферу Вечнага Горада. (...) Гэта дар Усявышняга. Гаварыў я з Папам па-беларуску, і ён добра разумеў нашую... Болей »
Элегантна, вытанчана, далікатна, зграбна… Хутчэй ужо – выкшталцона. Падбіраю азначэнні да таго, што бачу на фотаздымках. А там дваццацігадовы хлопец, мой сын Даніла ў сваім універсітэце ў Рыме. Вечны горад адчуваецца нават у дробязях – пад нагамі акуратная брукаванка з квадратных камянёў, якія ствараюць... Болей »
Zamieszczone w niniejszym tomie materiały są plonem sesji naukowej, zorganizowanej przez Instytut Historii i Archiwistyki Uniwersytetu Mikołaja Kopernika w Toruniu w dniach 28-29 marca 1996 r. Zamiarem organizatorów sesji było w miarę wszechstronne przedstawienie genezy traktatu pokojowego w Rydze, scharakteryzowanie... Болей »
У манаграфii высветлена прававое становiшча Рымска-Каталiцкага Касцёла ў Беларусi ў перыяд 1772-1830 гг.; разглядаецца дыяцэзiяльная арганiзацыя каталiцкiх манаскiх ордэнаў; праведзены аналiз дзейнасцi фармацыйных дамоў (навіцыятаў, студый) і духоўных семінарый Рымска-Каталiцкага Касцёла, а таксама сярэдніх... Болей »
„Трывайце моцныя ў веры!” Бэнэдыкт ХVІ наведаў Польшчу Сваю першую замежную вандроўку Сьвяты Айцец прысьвяціў Радзіме свайго папярэдніка - Яна Паўла ІІ. На спатканьне з Папам вырушыла і велізарная колькасьць беларусаў. Нашыя журналісты таксама не былі выключэньнем. Сваімі ўражаньнямі дзеліцца Алена Арцёменка.... Болей »
Гераізм у смутны час - з гісторыі Касьцёла на Беларусі Беспамяцтва – небясьпечная хвароба. Змог бы чалавек будаваць сваё жыцьцё, разьвівацца, калі б забываў усё, што адбывалася зь ім учора? Не, гэта б было існаваньне бяз сэнсу і мэты. Памяць – гэта ня проста ўласьцівасьць нашае псыхікі. Гэта – фундамэнт... Болей »
На шляху да сьвятарства Дыяканат у Віцебскай дыяцэзіі У нядзелю 9 кастрычніка ў Віцебскай дыяцэзіі адбыліся пасьвячэнні ў дыяканы двух клерыкаў - Юрыя і Мікалая. Пасьвячэньне ўдзяліў арцыпастыр Віцебскай дыяцэзіі ксёндзбіскуп Уладыслаў Блін. Таксама тут ў гэты ж дзень быў удзелены сакрамэнт канфірмацыі.... Болей »
Час на роздумы над жыцьцём ...Першыя халады, цемна ўвечары – надыходзіць позьняя восень. Ўсё заціхае, быццам само жыцьцё засынае да пачатку наступнае вясны; але гэта толькі так падаецца зь першага позірку. Канец літургічнага года, Адвэнт і пачатак новага – вельмі адказны пэрыяд для кожнага хрысьціяніна.... Болей »
Традыцыі Раства Усе мы больш-менш ведаем, якія традыцыі ў нас адзначаць Раство, але нам таксама цікава, якія мэтамарфозы зь імі адбываліся і адкуль яны вядуцца. Калісьці мы ўжо пісалі пра вігілійную вячэру і стравы, якія да яе падаюцца. А зараз успомнім яшчэ некаторыя чароўныя рэчы. А менавіта зьяўленьне... Болей »
„За духоўнае адраджэньне” узнагароджаны біскуп Віцебскі Ўладыслаў Блін Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касьцёла Беларусі Ўладыслаў Блін узнагароджаны прэміяй “За духоўнае адраджэньне”. Як паведаміла прэс-служба Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 31 студзеня 2006 г. Аляксандар Лукашэнка падпісаў... Болей »
З сьвятым Юзафам за сьвятога Юзафа Беларуская грамадзкасьць змагаецца за вяртаньне касьцёла і кляштара Ва Ўрачыстасьць сьвятога Юзафа, 19 сакавіка, больш за 130 вернікаў правялі набажэнства за вяртаньне будынку касьцёлу сьвятога Юзафа і кляштара бэрнардынаў у Менску. Вернікі запалілі зьнічы і супольна... Болей »
Слухаючы голас Бога. Праца над уласным пакліканьнем Пан Бог кліча кожнага. У кожнага з нас ёсьць сваё пакліканьне. Часам бывае цяжка яго распазнаць. Каб дапамагчы маладым людзям адчуць голас Пана, 30 красавіка ў Гомелі адбылася сустрэча моладзі Мазырскага дэканату, прысьвечаная пакліканьням. Ранкам 30... Болей »
Ідучы за крыжам з Эўхарыстыяй па вуліцах Беларусі Працэсія Божага Цела для многіх людзей Жлобіна, нават ня веруючых, сталася ўжо звы¬чайнай. Як і для шматлікіх іншых гарадоў і вё¬сак Беларусі. Звычайнай, аднак ня менш уразь¬лівай, ня менш узрушаючай і захапляльнай. Для вернікаў гэта магчымасьць вызнаць... Болей »
Ян Павал ІІ наведаў Беларусь ...і застаўся ў Валожыне Так, насамрэч у Валожыне, бо менавіта там 7 ліпеня быў урачыста адкрыты першы ў Беларусі помнік Вялікаму Папу Яну Паўлу ІІ на некасьцёльнай тэрыторыі. Амаль з самага ранку 7 ліпеня звонку і ўнутры Валожынскага парафіяльнага касьцёла Сьвятога Юзафа... Болей »
Узвышэньне Сьвятога Крыжа У верасні мы традыцыйна адзначаем сьвята Узвышэньня Сьвятога Крыжа. Сьвяты і ўрачыстасці Касьцёл дае нам таксама для таго, каб у нас была магчымасць паразважаць пра тыя ці іншыя бакі нашага жыцьця з Богам і ў Ім, памаліцца і падумаць аб гэтым. Таму мы прапануем паразважаць разам... Болей »
Хрыстус нарадзіўся! Глёрыя! Яшчэ гучаць у касьцёлах калядкі, стаяць стаенкі, нагадваючы нам пра цуда, якое паўтараецца што-год, аднак якога з кожным годам чакаеш усё больш і больш. Цуда гэтае - Божае Нараджэньне. Гледзячы на тое, як упрыгожаныя нашыя дамы і вуліцы гораду, на ялінку і ясьлі ў касьцёле... Болей »
Вялікі Пост - шлях ачышчэньня З Папяльцовае серады пачаўся пост. Падзея ў жыцьці хрысьціяніна, з аднаго боку, звычайная, бо паўтараецца з года ў год, а з другога – выключная. Кожны раз гэтыя 40 дзён становяцца для нас і выпрабаваньнем, і абяцаньнем, шляхам збаўленьня і шляхам пакуты. І кожны раз нашыя... Болей »
Расчыніце сэрцы Хрысту Чаму на Беларусі на Вялікдзень заўсёды цёпла і сонечна? Ня памятаю такога, каб надвор’е было дрэннае, незалежна ад таго, калі мы сьвяткуем. Гэтага самага сьветлага сьвята ўсе чакаюць з захапленьнем. У кожнага з нас пасьля складанага пэрыяду посту, разважаньняў і вымаганьняў наступае... Болей »
Цяжкая спадчына атэізму “Навошта ты ходзіш у касьцёл?” – на такое пытаньне даводзілася адказваць хоць раз у жыцьці кожнаму верніку. Пытаюцца найчасьцей тыя, хто ніколі ня ўдзельнічае ў імшы альбо бывае ў касьцёле толькі на сьвяты. У такія моманты некаторым з нас цяжка ўстрымацца ад таго, каб у адказ... Болей »
Бэнэдыкт XVI прыедзе ў Беларусь Так, гэты час ужо наблізіўся. Быць можа яшчэ не вядомая дакладная ата візыту. Але галоўнае мы ўжо маем - маем зялёнае сьвятло нашых уладаў на тое, каб пілігрымка Бэнэдыкта XVI у Беларусь зьдзейсьнілася! Калі пішаш гэтыя радкі нават ня верыцца, што нешта падобнае магчыма.... Болей »