- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Элегантна, вытанчана, далікатна, зграбна… Хутчэй ужо – выкшталцона. Падбіраю азначэнні да таго, што бачу на фотаздымках. А там дваццацігадовы хлопец, мой сын Даніла ў сваім універсітэце ў Рыме. Вечны горад адчуваецца нават у дробязях – пад нагамі акуратная брукаванка з квадратных камянёў, якія ствараюць паўцыркульны малюнак. За постаццю маладога чалавека невялікая лесвіца, што вядзе на галерэю з агароджаю, парэнчы якой трымаюць класічнай формы балясіны. На другім фотаздымку ён у калідоры будынка, абапёрся на падваконне, праз шкло відаць арачныя, не сённяшняга дня, вокны ў сцяне, што насупраць. (фрагмент)