be

Пошук

"ragoysha-vyachaslaw-pyatrovich" Вынікі:
Рагойша Вячаслаў Пятровіч

Рагойша Вячаслаў Пятровіч

Бібліяграфічны паказальнік

Бібліяграфічны паказальнік вядомага літаратуразнаўцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара БДУ Вячаслава Пятровіча Рагойшы ўключае кароткі нарыс жыцця і дзейнасці вучонага, храналагічны спіс яго прац, літаратуру аб ім, тэматычны і імянны паказальнікі.... Болей »

Кантакты
pdf

Кантакты

Літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ
Рагойша Вячаслаў

Кнігу склалі літаратурна-крытычныя артыкулы i літаратурныя эсэ, у якіх асвятляюцца кантакты беларускай літаратуры i культуры з літаратурай i культурай народаў СССР. Частка артыкулаў (пра Цётку, Максіма Багдановіча i інш.) напісана на аснове малавядомых фактаў, расшуканых у архівах i даўніх перыядычных... Болей »

Вяршыні
pdf

Вяршыні

З невядомага i забытага пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча
Рагойша Вячаслаў

Сілуэт сучаснай беларускай літаратуры вызначаюць найперш тры вяршыні: Купала, Колас i Багдановіч. Асобныя невядомыя ці забытыя сёння сцяжыны ix няпростага творчага шляху ўваскрашаюцца ў гэтай кнізе, напісанай з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства ў форме захапляючага эўрыстычнага пошуку: Адрасуецца... Болей »

Полюс цяпла
pdf

Полюс цяпла

вершы
Рагойша Вячаслаў

Кнігу «Полюс цяпла» вядомага гісторыка і тэарэтыка літаратуры, доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы склалі асобныя вершы, якія на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў «здараліся» ў яго побач з напісаннем артыкулаў, манаграфій, «Паэтычнага слоўніка», перакладамі на беларускую мову паэтычных... Болей »

Слядамі Знічкі
pdf

Слядамі Знічкі

Пра Сяргея Палуяна
Кабржыцкая Таццяна, Рагойша Вячаслаў

Сярод важнейших літаратурных падзей апошняга часу — вяртанне чытачам імя i творчасці трагічна-легендарнага беларускага дарэвалюцыйнага крытыка i публіцыста, сябра Я. Купалы i М. Багдановіча Сяргея Палуяна (1890-1910), стагоддзе з дня нараджэння якога спаўняецца ў кастрычніку гэтага года. Т. Кабржыцкай... Болей »

Беларускае вершаванне
pdf

Беларускае вершаванне

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філалагічных спецыяльнасцях
Рагойша Вячаслаў

У вучэбным дапаможніку "Беларускае вершаванне" разглядаецца цэлы шэраг пытанняў, звязаных як з гісторыяй і тэорыяй беларускага верша (верш і проза, верш і паэзія, сістэмы вершавання, віды верша, верлібр і г. д.), так і з функцыянаваннем верша ў сістэме беларускай паэтычнай творчасці ("беларускі верш"... Болей »

Напісана рукой Купалы
pdf

Напісана рукой Купалы

Архіўныя знаходкі
Рагойша Вячаслаў

У аснову кнігі-эсэ пра народнага паэта Беларусі Янку Купалу пакладзены невядомыя раней факты з яго біяграфіі, пісьмы, выступленні, артыкулы, творы, якія не ўвайшлі ў Зборы твораў. Разлічана на шырокае кола чытачоў.... Болей »

І нясе яна дар...
pdf

І нясе яна дар...

Беларуская паэзія па рускай і ўкраінскай мовах
Рагойша Вячаслаў

Калісьці Максім Багдановіч марыў пра час, калі беларуская літаратура, узмацнелая і акрыяўшая, прынясе свой дар не толькі беларускаму народу, але і сусветнай культуры. Сёння наша літаратура нясе гэты дар, шырока перакладаецца на многія мовы свету. Праблемам перакладу беларускай паэзіі на рускую і ўкраінскую... Болей »

На шляху  да Парнаса
pdf

На шляху да Парнаса

Даведнік маладога літаратара
Рагойша Вячаслаў

Кнігу «На шляху да Парнаса» можна лічыць не толькі даведнікам маладога літаратара, але і даведнікам чытача: у ёй тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя паняцці, без ведання якіх не зможа абысціся як пачынаючы пісьменнік, так і той, хто разгортвае кнігу паэзіі ці прозы і жадае глыбей зразумець і аб'ектыўна... Болей »

Уводзіны  ў літаратуразнаўства. Вершаванне
pdf epub

Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў-філолагаў і журналістаў
Рагойша Вячаслаў

У ВМК "Уводзіны ў літаратуразнаўства: Вершаванне", які грунтуецца на аднайменным курсе лекцый В. П. Рагойшы (Мн.: БДУ, 2002) змешчаны хрэстаматыйны матэрыял па метрыцы і рытміцы, рыфміцы і строфіцы беларускага верша. Дадзены тлумачэнні асноўных паняццяў і тэрмінаў, пытанні і заданні для кантролю самастойнай... Болей »

Карані дружбы
pdf

Карані дружбы

Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі пачатку XX стагоддзя
Кабржыцкая Таццяна, Рагойша Вячаслаў

У кнізе на аснове шматлікіх друкаваных i архіўных матэрыялаў асвятляюцца малавядомыя i невядомыя факты беларуска-украінскіх літаратурных узаемасувязей пачатку XX ст., вызначаюцца ix заканамернасці i эвалюцыя, xapaктap беларуска-ўкраінскага мастацкага перакладу, сувязі творчасці беларускіх пісьменнікаў... Болей »

Мой Трыглаў
pdf

Мой Трыглаў

Кніга пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча
Рагойша Вячаслаў

Кнігу склалі новыя артыкулы і эсэ доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы пра малавядомыя старонкі жыцця і творчасці трох класікаў беларускай літаратуры, што ўяўляюцца яму ў вобразе Трыглава — найвышэйшай гары Славеніі. У прыватнасці, чытач даведаецца пра Янку Купалу як бацьку нацыі... Болей »

Паэтычны слоўнік
pdf

Паэтычны слоўнік


Рагойша Вячаслаў

У слоўніку доктара філалагічных навук, прафесара В. П. Рагойшы тлумачыцца каля тысячы тэрмінаў па тэорыі паэзіі. Улічваюцца дасягненні сучаснай літаратуразнаўчай думкі ў галіне агульнай паэтыкі і паэтыкі верша, вопыт паэзіі народаў СНД і замежных краін. Асноўная ўвага ўдзяляецца гісторыі і тэорыі беларускага... Болей »

Пераклаў Якуб Колас...
pdf

Пераклаў Якуб Колас...


Рагойша Вячаслаў

У кнізе разглядаюцца сутнасць і прынцыпы перакладчыцкай дзейнасці Якуба Коласа, асвятляецца праца паэта па аўтарызацыі перакладаў сваіх твораў на рускую мову. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, перакладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца тэорыяй і практыкай мастацкага... Болей »

Беларуская літаратура
pdf

Беларуская літаратура

Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання
Рагойша Вячаслаў, Шамякіна Таццяна, Кабржыцкая Таццяна, Праскаловіч Вольга

Вывучаючы літаратуру ў папярэдніх класах, вы пазнаёміліся з некаторымі фальклорнымі тэкстамі, вершаванымі і празаічнымі творамі асобных беларускіх пісьменнікаў. Пры гэтым атрымалі ўяўленне і пра літаратуру як від мастацтва, пра сутнасць паэзіі, прозы, публіцыстыкі, пра эпічны, лірычны і драматычны роды... Болей »

Паэтыка Максіма Танка
pdf

Паэтыка Максіма Танка


Рагойша Вячаслаў

У кнізе даследуецца непаўторны свет вобразнасці і рытму паэзіі Максіма Танка. Акцэнтуючы ўвагу на творчасці паэта апошняга дзесяцігоддзя, аўтар імкнецца выявіць сутнасць і прычыны яе эвалюцыі, характар пошукаў аднаго з лепшых майстроў паэтычнага слова ў галіне вершаванай формы. Значнае месца адводзіцца... Болей »

Тэорыя літаратуры ў тэрмінах

Тэорыя літаратуры ў тэрмінах

Дапаможнік
Рагойша Вячаслаў

Дапаможнік змяшчае больш за 1100 літаратуразнаўчых паняццяў якія аўтар трактуе ў многім па-новаму, больш грунтоўна і дьшамічна, у развцці, — у катэксце з іншымі культуралагічнымі дысцыплінамі: фальклорам, міфалогіяй, гісторыяй беларускай і сусветнай літаратур, герменеўтыкай. Кніга дапаможа абнавідь выкладанне... Болей »

Гутаркі пра верш

Гутаркі пра верш

Метрыка. Рытміка. Фоніка
Рагойша Вячаслаў

У папулярнай форме раскрываецца непаўторны свет вершаванага слова, разглядаюцца асноўныя кампаненты паэтыкі верша — метрыка, рытміка, фоніка. Разлічаны на настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.... Болей »

Слоўнік-мінімум па літаратуразнаўству

Слоўнік-мінімум па літаратуразнаўству


Рагойша Вячаслаў

У “Слоўніку-мінімуме па літаратуразнаўству” вытлумачана каля 450 тэрмінаў, з іх каля 100 асноўных i 350 адсылачных. Тэорыя літаратуры максімальна спалучана з гісторыяй літаратуры, найперш — беларускай. Амалъ кожны артыкул утрымлівае не толькі неабходныя тэарэтычныя звесткі, але з‘яўляецца і своеасаблівай... Болей »

Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці
pdf

Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці

для школьнікаў i абітурыентаў
Рагойша Вячаслаў

У слоўніку разглядаюцца ўсе тэарэтыка-літаратурныя паняцці, якія прадугледжаны ў новых праграмах па беларускай i рускай літаратурах для агульнаадукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь. Можа аказаць дапамогу як вучням, так i абітурыентам, студэнтам у галіне гісторыі i тэорыі літаратуры, літаратурна-мастацкай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org